Готфрыд Нелер
| Готфрыд Нелер | |
|---|---|
| ням.: Gottfried Kneller | |
| | |
| Імя пры нараджэнні | ням.: Gottfried Kniller |
| Дата нараджэння | 8 жніўня 1646[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 19 кастрычніка 1723[3][4][…] (77 гадоў) ці 27 кастрычніка 1723[5][6] (77 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Захарыяс Нелер[d] |
| Дзеці | Agnes Voss (or Catherine, later Huckle)[d] |
| Род дзейнасці | мастак, рысавальнік, гравёр, мастак-мініяцюрыст |
| Жанр | партрэт |
| Мастацкі кірунак | рэалізм[d] |
| Уплыў | Рэмбрант і Фердынанд Бол |
| Уплыў на | Якаб ван дэр Рор ван Дордрэхт[d], Фрыдрых Вільгельм Вайдэман[d] і Джон Вандэрбанк[d][8] |
| Узнагароды | |
Годфрыд Нелер (ням.: Gottfried Kniller, англ.: Godfrey Kneller; 8 жніўня 1646 — 1723) — нямецкі жывапісец, найбольш папулярны партрэтыст Вялікабрытаніі мяжы XVII—XVIII стагоддзяў. Быў пасвечаны ў рыцары кіраўніком Нідэрландаў і каралём Англіі Вільгельмам III. Георг I дараваў яму годнасць баранета.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Готфрыд Нелер нарадзіўся 8 жніўня 1646 года ў паўночнагерманскім горадзе Любеку. Вучань Фердынанда Бола ў Амстэрдаме; правёў некалькі гадоў у Венецыі, вывучаў там творы Тыцыяна і Тынтарэта.
Пасяліўшыся з 1674 года ў Лондане, быў да канца свайго жыцця каралеўскім прыдворным жывапісцам і выконваў замовы, якія ў мностве сыпаліся да яго з боку англійскай шляхты. Вялікі поспех мелі яго партрэты дзесяці прыгажунь двара Вільгельма III, створаныя ў перайманне аналагічнай серыі яго папярэдніка Пітэра Лелі. Для залы пасяджэнняў вігаўскага клуба «Кіт-Кэт» стварыў не менш за сорак партрэтаў яго членаў; гэты фармат партрэта (крыху менш за паясны) атрымаў назву «кіт-кэт».
Кнелер пісаў надзвычай хутка і толькі галовы; астатняе ў яго партрэтах дапісвалі вучні і памочнікі.
Зноскі
- ↑ RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
- ↑ Gottfried later Godfrey Kneller — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ↑ Sir Godfrey Kneller // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Sir Godfrey Kneller, Baronet // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ RKDartists Праверана 4 чэрвеня 2024.
- ↑ KulturNav — 2016. Праверана 27 лютага 2016.
- ↑ https://www.npg.org.uk/collections/search/person/mp04602/john-vanderbank?role=art Праверана 5 сакавіка 2021.
- Нарадзіліся 8 жніўня
- Нарадзіліся ў 1646 годзе
- Нарадзіліся ў Любеку
- Памерлі 19 кастрычніка
- Памерлі ў 1723 годзе
- Памерлі 27 кастрычніка
- Памерлі ў Лондане
- Пахаваныя ў Вялікім Лондане
- Рыцары-бакалаўры
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі Англіі
- Мастакі Вялікабрытаніі XVIII стагоддзя
- Мастакі Германіі XVII стагоддзя
- Мастакі Германіі XVIII стагоддзя
- Мастакі-партрэтысты Вялікабрытаніі
- Мастакі-партрэтысты Германіі
- Мастакі барока
- Імігравалі ў Вялікабрытанію з Германіі
- Прыдворныя мастакі