Мальта (востраў)
Мальта | |
---|---|
мальт.: Malta | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 246 км² |
Найвышэйшы пункт | 240 м |
Насельніцтва |
|
Размяшчэнне | |
35°53′ пн. ш. 14°27′ у. д.HGЯO | |
Архіпелаг | Мальтыйскі архіпелаг |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мальта (мальт.: Malta, лац.: Melita) — найбуйнейшы з 3 астравоў, што складаюць Мальтыйскі архіпелаг (Рэспубліка Мальта). Мальта знаходзіцца ў цэнтры Міжземнага мора акурат на поўдні ад Італіі і на поўначы ад Лівіі. Плошча — 246 км². Найвышэйшы пункт архіпелага, тым не менш, знаходзіцца на востраве Гоза, гэта гара Та Дбіегі вышынёй 253 м. Для ландшафту характэрныя спадзістыя груды і тэрасавыя палі.
Вялікая частка паверхні — вапняковыя плато. На поўначы берагі стромкія, абрывістыя, на паўднёвым спадзістыя. Клімат міжземнаморскі (жаркае сухое лета і цёплая дажджлівая зіма з вятрамі). Тэмпература: лютага 12 °C, жніўня 25 °C, ападкаў каля 530 мм у год. Недахоп прэснай вады (сталых рэк няма, ападкі сыходзяць у карставыя пустэчы), ваду прывозяць з Сіцыліі і апрасняюць.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |