Грабніца Хумаюна
Выгляд
| Грабніца Хумаюна* | |
|---|---|
| Humayun's Tomb** | |
| Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
| Краіна | |
| Тып | Культурны |
| Крытэрыі | ii, iv |
| Спасылка | 232 |
| Рэгіён*** | Азія |
| Гісторыя ўключэння | |
| Уключэнне | 1993 (17-я сесія) |
| * Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА | |
Грабніца Хумаюна — маўзалей магольскага падышаха Хумаюна ў Дэлі, пабудаваны па заказе яго ўдавы Хаміды Бану Бегум. У архітэктурным плане ўяўляе сабой сувязное звяно паміж Гур Эмірам, дзе пахаваны Хумаюнаў продак Тамерлан, і маўзалеем Тадж-Махал, якія будаваліся па заказе яго праўнука Шах-Джахана.
Будаўніцтва маўзалея пачалося ў 1562 годзе і скончылася праз 8 гадоў. Дойлідамі лічацца Саід Мухамад і яго бацька Мірак Гіятхудзін, на праект якіх, відавочна, моцна паўплывалі самаркандскія пабудовы Цімурыдаў. Грабніца Хумаюна ўключана ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Сады вакол грабніцы Хумаюна
-
Фасад грабніцы Хумаюна
-
Уваход у грабніцу Хумаюна.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Грабніца Хумаюна