Чырвоная крэпасць у Дэлі
Славутасць | |
Чырвоная крэпасць у Дэлі | |
---|---|
хіндзі: लाल क़िला | |
![]() | |
28°39′21″ пн. ш. 77°14′25″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Вышыня | 33 м |
Матэрыял | пясчанік |
Сайт | delhitourism.gov.in/… (англ.) |
![]() |
Чырвоная крэпасць* | |
---|---|
Red Fort Complex** | |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
![]() | |
Тып | культурны |
Крытэрыі | I, III, VI |
Спасылка | 231 |
Рэгіён*** | Азія |
Гісторыя ўключэння | |
Уключэнне | 2007 (31 сесія) |
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА |
Чырвоная крэпасць, або Лал-Кі́ла (хіндзі: लाल किला) — фартыфікацыйнае збудаванне XVII — XIX стагоддзяў, помнік сусветнай спадчыны ў старой частцы Дэлі. Займае плошчу 49 га.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Будаўніцтва Чырвонай крэпасці было распачата магольскім імператарам Шах-Джаханам у 1638 г. у сувязі з пераносам сталіцы з Агры ў Дэлі. Да 1857 г. яна выконвала функцыю рэзідэнцыі Вялікіх Маголаў. Пасля была перададзена адміністрацыі Брытанскай Індыі. Да 1905 г. брытанцы зруйнавалі дзве трэці ўнутраных пабудоў, узвялі ваенныя казармы, адрамантавалі муры.
У 1947 г. у Чырвонай крэпасці была абвешчана незалежнасць Індыі.
Славутыя мясціны
[правіць | правіць зыходнік]
Частку Чырвонай крэпасці займае ваенны гарнізон, аднак яна адчынена для наведвальнікаў. Захаваліся муры і вежы крэпасці, знутры — ваенныя баракі брытанскіх войск, сажалкі для захавання пітной вады, аднак найбольшую каштоўнасць уяўляюць наступныя канструкцыі:
- Лахорская і Дэлійская брамы, якія з'яўляюцца месцамі ўваходу ў крэпасць на заходнім і паўднёвым напрамках. У нашы дні Лахорская брама — галоўны ўваход для наведвальнікаў.
-
Лахорская брама
-
Дэлійская брама
-
Пачатак Чата-Чоўк
- Наўбат-Хана́ , або «дом барабаншчыкаў», у якім у магольскую эпоху жылі прыдворныя музыканты.
-
Знешні выгляд Наўбат-Хана
-
Інтэр'ер Наўбат-Хана
- Ваенны музей у будынку старой брытанскай казармы.
- Дыван-і-Ам — будынак для публічных аўдыенцый імператараў.
-
Знешні выгляд Дыван-і-Ам
-
Аркада Дыван-і-Ам
- Археалагічны музей у часткова перабудаваным гарэмным палацы Мумтаз-Махал.
-
Мумтаз-Махал
-
Частка экспазіцыі музея
- Ранг-Махал, або «палац кветак» — дзённая рэзідэнцыя імператараў.
-
Знешні выгляд Ранг-Махал
-
Інтэр'ер Ранг-Махал
- Хас-Махал — палац для адпачынку імператараў.
-
Знешні выгляд Хас-Махал
-
Інтэр'ер Хас-Махал
- Дыван-і-Хас — будынак для прыватных аўдыенцый. У мінулым у ім знаходзіўся Паўлінавы трон, змайстраваны з слановай косці і золата, упрыгожаны каштоўнымі каменямі.
-
Знешні выгляд Дыван-і-Хас
-
Імператар на Паўлінавым троне
-
Знешні выгляд Жамчужнай мячэці
-
Упрыгожаныя дзверы
- Імператарскія лазні
-
Знешні выгляд лазняў
-
Інтэр'ер, мал. XIX ст.
- Шах-і-Бурдж — будынак для бібліятэкі, школы і абсерваторыі.
-
Сучасны знешні выгляд Шах-і-Бурдж
-
Знешні выгляд у XIX ст.
На поўнач ад Чырвонай крэпасці знаходзіцца Салімгарх — самастойнае фартыфікацыйнае збудаванне 1546 г. У мінулым яно знаходзілася на востраве пасярод ракі Джамна і выкарыстоўвалася Вялікімі Маголамі ў якасці месца зняволення. У наш час лічыцца часткай комплекса Чырвонай крэпасці. Да яго таксама далучана Сунехры-Масджыд, трохкупальная мячэць XVIII ст. каля Дэлійскай брамы.
-
Салімгарх
-
Сунехры-Масджыд
Ахова
[правіць | правіць зыходнік]У 2007 годзе Лал-Кіла трапіла ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://whc.unesco.org/en/list/231 Праверана 5 ліпеня 2018.
- ↑ https://www.britannica.com/topic/Red-Fort Праверана 5 ліпеня 2018.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]![]() |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 231 рус. • англ. • фр. |
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чырвоная крэпасць у Дэлі
- Чырвоная крэпасць на сайце ЮНЕСКА
- Даведнік для вандроўніка па Старому Дэлі Архівавана 26 мая 2017.