Перайсці да зместу

Грагрон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Грагрон[1] (фр.: gros-gros) — дарагая высакаякасная гладкафарбаваная шаўковая тканіна ў XIX стагоддзі.

«Гро»[2] (фр.: gros) у складовых назвах тканін азначаў наяўнасць у іх шоўку. У XIX стагоддзі існавала дастаткова шмат відаў шаўковых тканін з «гро» ў назве, напрыклад: гродафрык («афрыканскі»), гродэнапль («неапалітанскі»), гродэтур («турскі»), гродэр’ен, гродэшын («кітайскі»), гробарэ, гродэберлен («берлінскі»), гродэфларанс («фларэнтыйскі»). У большасці выпадкаў адрозненні паміж усімі гэтымі «гро» былі невялікія і абумаўляліся маркетынгавымі стратэгіямі гандляроў. У газеце «Молва  (руск.)» ў 1831 годзе пісалі: «шаўковыя тканіны для капялюшыкаў змянілі некалькі назваў: летні гро, усходні гро, ост-індскі гро, у сутнасці сваёй адна і тая ж матэрыя, вядомая пад назвай гродэнапль». Аднак некаторыя шоўкі тыпу гро адрозніваліся характарам арнаменту, колерам, шырынёй палатна. Напрыклад, гро д’анвер быў вузкім паласатым палатном, громуарам называлі аднакаляровы муар  (руск.) з асабліва выразным адлівам. На грагрон, які праславіўся самай дарагой з гро-тканін, адбіралі толькі найлепшую шаўковую сыравіну — буйныя непашкоджаныя коканы шаўкавічнага чарвяка, якія даюць самую доўгую шаўковую нітку[3]. Дзякуючы высокай якасці сыравіны і вельмі шчыльнаму скручванню пражы грагрон быў значна лягчэй па вазе іншых сартоў шаўковых тканін. Адзенне з грагрону адназначна казала пра дабрабыт яго ўладальніцы. У А. М. Астроўскага ў п’есе «Свае людзі — паладзім  (руск.)» купецкая дачка Алімпіяда Самсонаўна з унутранай урачыстасцю над суразмоўніцай пералічвае свае ўборы: «а вось лічы <…> тры атласных ды тры грагронавых — гэта трынаццаць…»[4].

Зноскі

  1. Лазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. ― Мінск : Беларусь, 2015. — 170, [2] с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171.
  2. Гро // Толковый словарь живого великорусского языка  (руск.) : у 4 т. / авт.-сост. В. И. Даль. — 2-е изд.. — СПб. : Типография М. О. Вольфа, 1880—1882.
  3. Р. М. Кирсанова 1995.
  4. Розовая ксандрейка и драдедамовый платок 1989.
  • Андреева Р. П. Гро-гро // Энциклопедия моды. — СПб.: Издательство «Литера», 1997. — С. 148. — ISBN 5-86617-030-2.
  • Беловинский Л. В. Грогрон // Иллюстрированный энциклопедический историко-бытовой словарь русского народа. XVIII — начало XIX в. / под ред. Н. Ерёминой. — М.: Эксмо, 2007. — С. 145. — 784 с. — 5000 экз. — ISBN 978-5-699-24458-4.
  • Кирсанова Р. М. Гродетур // Костюм в русской художественной культуре 18 — первой половины 20 вв.: Опыт энциклопедии / под ред. Т. Г. Морозовой, В. Д. Синюкова. — М.: Большая Российская энциклопедия, 1995. — С. 86. — 383 с.: ил. с. — 50 000 экз. — ISBN 5-85270-144-0.
  • Кирсанова Р. М. Грогрон // Розовая ксандрейка и драдедамовый платок: Костюм — вещь и образ в русской литературе XIX в. / под ред. Э. Б. Кузьминой. — М.: Книга, 1989. — С. 71—72. — 286 с. — 55 000 экз. — ISBN 5-212-00130-7.