Гродэнапль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Гродэнапль[1] (фр.: gros de Naples — «шоўк з Неапалю») — шчыльная гладкафарбаваная шаўковая тканіна.

«Гро»[2] (фр.: gros) у складовых назвах тканін азначаў наяўнасць у іх шоўку. У XIX стагоддзі існавала шмат сартоў шоўку, назвы якіх пачыналіся з «гро»: гродафрык («афрыканскі»), гродэтур, грагрон. Для трываласці гродэнаплю бралі аснову і ўток у некалькі нітак. Першапачаткова такі шоўк рабіўся на поўдні Італіі.

У Расійскай імперыі гродэнапль набыў асаблівую папулярнасць у першай трэці XIX стагоддзя, з яго рабілі аздабленне на жаночыя сукенкі і зімовыя капаты для прагулак у экіпажах і нават лёгкі далікатны жаночы абутак[3]. У п’есе А. М. Астроўскага «Свае людзі — паладзім  (руск.)» купецкая дачка Алімпіяда Самсонаўна выхваляецца сваімі шматлікімі і дарагімі ўборамі, сярод якіх разам з грагронавымі і гродафрыкавымі ёсць і гродэнаплевыя. Са шчыльнага гродэнаплю, акрамя адзення, выраблялі таксама жаночыя капялюшыкі і мужчынскія цыліндры  (руск.)[4]. У Дастаеўскага ў «Пакорлівай  (руск.)» і «Злачынстве і пакаранні» згадваюцца труны, абабітыя белым гродэнаплем.

Зноскі

  1. Лазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. ― Мінск : Беларусь, 2015. — 170, [2] с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171.
  2. Гро // Толковый словарь живого великорусского языка  (руск.) / авт.-сост. В. И. Даль. — 2-е изд.. — СПб.: Типография М. О. Вольфа, 1880—1882.
  3. Л. В. Беловинский 2007.
  4. Розовая ксандрейка и драдедамовый платок 1989.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беловинский Л. В. Гроденапль // Иллюстрированный энциклопедический историко-бытовой словарь русского народа. XVIII — начало XIX в. / под ред. Н. Ерёминой. — М.: Эксмо, 2007. — С. 310. — 784 с. — 5000 экз. — ISBN 978-5-699-24458-4.
  • Кирсанова Р. М. Гроденапль // Розовая ксандрейка и драдедамовый платок: Костюм — вещь и образ в русской литературе XIX в. / под ред. Э. Б. Кузьминой. — М.: Книга, 1989. — С. 72. — 286 с. — 55 000 экз. — ISBN 5-212-00130-7.
  • Ф. Ф. Комиссаржевский. Гроденапль // История костюма / под ред. Н. Кочаровой. — М.: Астрель, 2005. — С. 310. — 336 с.: ил. с. — 10 000 экз. — ISBN 5-271-105514-8.