Градаўка
Выгляд
Градаўка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 13 км |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | каля в. Задвор’е |
Вусце | Лясная |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Лясная → Заходні Буг → Нараў → Вісла → Балтыйскае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Брэсцкая вобласць |
Раёны | Камянецкі раён, Брэсцкі раён |
Градаўка — рака ў Камянецкім і Брэсцкім раёнах Беларусі, левы прыток ракі Лясная (прыток Заходняга Буга, басейн Віслы). Даўжыня 13 км.
Асноўны прыток — рака Безымянка.
Пачынаецца на паўночным усходзе ад вёскі Задвор’е Камянецкага раёна, вусце за 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Чарнаўчыцы Брэсцкага раёна. Цячэ па паўднёвай ускраіне Прыбужскай раўніны. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.