Грамада (Быхаўскі раён)
Пасёлак
Грамада
|
Грамада́[1] (трансліт.: Hramada, руск.: Громада) — пасёлак у Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Абідавіцкага сельсавета.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Паводле старажылаў, пасёлак заснаваны ў 1920-я гады, першымі жыхарамі былі перасяленцы з суседніх вёсак, у прыватнасці з Палянінавічаў. З 17 ліпеня 1924 года ў Быхаўскім раёне. У 1930-я гады вяскоўцы ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупаваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
У 1982 годзе ў складзе калгаса «Расія» (з 2003 года СВК «Калгас „Расія“» з цэнтрам у Палянінавічах).
Паблізу вёскі, каля лесу, ёсць артэзіянская свідравіна — частка інфраструктуры былой сельскагаспадарчай фермы, якая дзейнічала ў савецкі перыяд і да пачатку XXI ст., дзе працавалі і жыхары Грамады. Ферма спецыялізавалася на мяса-малочнай жывёлагадоўлі. Станам на 2023 год захаваліся рэшткі падмурка фермы.
Населены пункт планіровачна складаецца з адной лінейнай вуліцы шыротнай арыентацыі. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу. Станам на 2023 год, ацяпленне пераважна пячное, адзін дом з электраацяпленнем.
Мікратапонімы[правіць | правіць зыходнік]
Побач вёскі змешаны, пераважна хвойны лес, невялікае балота, якое мясцовыя жыхары называюць Машок. Назва, напэўна, ад вялікай колькасці моху ў гэтай мясцовасці, таксама расце багун, грыбы, буякі і інш. Засталіся сляды здабычы торфу ручным спосабам — невялікія ямы, запоўненыя вадой. На ўскрайку вёскі бярозавы гай, мясцовая назва — Бярэзнік.
У вёсцы ёсць невялікі вадаём прыроднага паходжання, які сілкуюць крыніцы. Захаваліся дубы, пасаджаныя дзецьмі першапасяленцаў Грамады.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
- 1982 год — 13 гаспадарак, 40 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх