Абідавіцкі сельсавет
Абідавіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Быхаўскі раён |
Уключае | 18 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Абідавічы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Афіцыйны сайт | |
Абі́давіцкі сельсавет — адміністрацыйная адзінка ў складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Абідавічы.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Быў утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Журавіцкага раёна Магілёўскай (да 26 ліпеня 1930 года) акругі. З 8 ліпеня 1931 года ў Быхаўскім раёне, з 12 лютага 1935 года ў Доўскім раёне, які быў перайменаваны 5 красавіка 1935 года ў Журавіцкі раён. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 17 снежня 1956 года ў сувязі са скасаваннем Журавіцкага раёна быў перададзены ў склад Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці.
27 чэрвеня 2007 года была ліквідаваная вёска Доркі[1]. 27 верасня 2013 года былі ліквідаваныя вёскі Заброддзе, Ліпавіца, Малыя Боркі[2].
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2039 чалавек[3], з іх 95,8 % — беларусы[4].
Зноскі
- ↑ «Об упразднении сельских населенных пунктов». Решение Быховского районного Совета депутатов от 27 июня 2007 г. № 6-2 Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь 2008 г., № 78 (руск.)
- ↑ «Об упразднении сельских населенных пунктов Быховского района». Решение Быховского районного Совета депутатов от 27 сентября 2013 г. № 24-2 (руск.)
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.