Грамадскі свіран з Касарычаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Грамадскі свіран з Касарычаў
State museum of folk architecture and life, Belarus.JPG
53°49′48,36″ пн. ш. 27°22′26,66″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Месцазнаходжанне Касарычы (першапачаткова),
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту
Тып будынка свіран
Архітэктурны стыль беларускае народнае дойлідства
Дата заснавання XIX стагоддзе
Дата пабудовы пачатак XIX стагоддзя
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 612Г000381шыфр 612Г000381

Грамадскі свіран пачатку XIX стагоддзя з Касарычаў (Глускі раён). Перанесены ў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту ў в. Азярцо, дзе прадстаўлены ў экспазіцыі «Цэнтральная Беларусь».

Архітэктуры[правіць | правіць зыходнік]

Па планіроўцы свіран адносіцца да тыпу магазінаў са скразным праездам. Два ярусы бэлек злучаюць два працяглыя зрубныя блокі і служаць апорнай сістэмай для крокваў чатырохсхільнага даху з заломам у ніжняй частцы. Зруб пастаўлены на стужкавы падмурак, падоўжныя бакі якога загнуты ўверх. У пабудове наяўныя як архаічныя рысы народнага дойлідства (спосаб рубкі вугла са схаваным шыпам, «у ахрапку», гідраізаляцыя з бяросты), так і стылёвыя элементы, запазычаныя з мураванай архітэктуры, як двухступеньчаты карніз, дробнапрафіляваныя накладкі, ашаляваныя вароты, залом даху.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]