Грань (тэлесерыял)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Грань, тэлесерыял)
Грань
Fringe
Жанр навуковая фантастыка на тэлебачанні[d], драматычны тэлесерыял[d], крымінальны тэлесерыял[d] і тэлесерыял жахаў[d]
Стваральнік Джэфры Джэйкаб Абрамс, Алекс Куртцман[d] і Раберта Орсі[d]
Рэжысёр
У ролях
Кампазітар
Краіна Сцяг ЗША ЗША
Мова англійская[1]
Колькасць сезонаў 4
Колькасць серый 87 (спіс эпізодаў[d])
Вытворчасць
Выканаўчы прадзюсар Браян Бёрк[d], Дж. Х. Уаймен[d] і Джэф Пінкнер[d]
Месца здымак Таронта, Нью-Ёрк, Ванкувер і Брытанская Калумбія
Працягласць серыі 50 хвілін (1 сезон)
43 хвіліны (2—4 сезоны)
Студыя Warner Bros. Television Studios[d] і Bad Robot Productions[d]
Трансляцыя
Тэлеканал FOX (ЗША)
На экранах 9 верасня 2008 — цяперашні час
Фармат відэа 16:9
Спасылкі
fox.com/fringe (англ.)
IMDb ID 1119644
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Грань», таксама вядомы як «За гранню» (англ.: Fringe) — амерыканскі навукова-фантастычны тэлесерыял Дж. Дж. Абрамса. Прэм’ера серыяла адбылася ў ЗША 9 верасня 2008 года, на каналах Fox, CTV і A, а неўзабаве, 17 верасня 2008 года, прэм’еру ўбачылі і ў Аўстраліі. Далей Еўропа — у Вялікабрытаніі прэм’ера прайшла на канале Sky1 5 кастрычніка, у Швецыі 2 кастрычніка на Kanal 5 і 1 кастрычніка на канале TV3 у Ірландыі. У Расіі серыял пачаў трансліравацца тэлеканалам ТВ3 увесну 2010 года. Руская лакалізацыя для тэлеканала ТВ3 была выканана студыяй ROOM13.[2] На Украіне серыял быў запушчаны 14 верасня 2009 года на «Новым канале».

Нароўні з «Лялечным домам» Джоса Уэдана, «Грань» — частка новай ініцыятывы FOX, вядомай як «Remote-Free TV». Спачатку эпізоды тэлесерыяла «Грань» былі трохі даўжэй, чым стандартныя драмы, наяўныя на тэлебачанні. Гэта стала магчымым дзякуючы памяншэнню рэкламы, што дазволіла дадаць прыблізна 6 хвілін да часу кожнай серыі.

Серыял быў падоўжаны на чацвёрты сезон, канал FOX замовіў 22 серыі серыяла.[3] Прэм’ера сезону адбылася 23 верасня 2011 года.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

У серыяле распавядаецца пра спецыяльнага агента ФБР Алівіі Данэм, шалёнага вучонага Уолтэра Бішапа і яго сына Пітэра, якія даследуюць аспекты навукі «за гранню», такія як тэлепатыя, левітацыя, нябачнасць, рэінкарнацыя, генетычная мутацыя і гэтак далей. Адбываецца шэраг загадкавых падзей, званых «Узорам» (у іншым перакладзе — «Схемай», «Мадэллю»).

У «Схему» ўваходзяць такія з’явы, як паскоранае старэнне (нованароджанае дзіця за лічаныя хвіліны сталее і памірае), невытлумачальныя з’явы (аўтобус напаўняецца дзіўным рэчывам, якое імгненна дубянее, а пасажыры становяцца як маскіты ў бурштыне) і шматлікія іншыя анамаліі.

Гэта выглядае так, як быццам хтосьці эксперыментуе над цэлым светам, а Алівія, Пітэр і Уолтэр бяруцца за расследаванне гэтых дзіўных падзей, каб вызначыць іх крыніцу. Яны выяўляюць сувязь «Узору» з карпарацыяй пад назвай «Мэсіў Дайнэмік», якая з’яўляецца вядучай глабальнай даследчай кампаніяй, са мноствам патэнтаў на новыя і важныя тэхналогіі.

Па меры расследавання анамальных з’яў, яны даведваюцца, што існуюць паралельныя Сусветы, дзе ёсць іншая Алівія Данэм і іншы Уолтэр Бішап. Уолтэр парушыў баланс паміж Сусветамі, забраўшы з паралельнага сусвету смяротна хворага Пітэра. Следства гэтага і з’явілася «Схема»…

Спіс серый[правіць | правіць зыходнік]

Спіс эпізодаў тэлесерыяла «Грань»

Зноскі

  1. fernsehserien.de Праверана 25 чэрвеня 2020.
  2. ROOM13(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 жніўня 2011.
  3. Rice, Lynette. 'Fringe' renewed for a fourth season(недаступная спасылка). Entertainment Weekly (24 сакавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2011. Праверана 24 сакавіка 2011.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]