Зорныя войны: Абуджэнне Сілы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Зорныя войны. Абуджэнне сілы
Star Wars: The Force Awakens
Постар фільма
Жанр

фантастыка

Рэжысёр

Джэфры Джэйкаб Абрамс

Прадзюсар

Джэфры Джэйкаб Абрамс[3]
Kathleen Kennedy[d][3]
Bryan Burk[d][3]

Аўтар
сцэнарыя

Лоўрэнс Кэздан
Дж. Дж. Абрамс
Майкл Арндт

У галоўных
ролях

Джон Баега
Дэйзі Рыдлі
Оскар Айзек
Эндзі Сёркіс
Донал Глісан
Макс фон Сюдаў
Харысан Форд
Кэры Фішэр
Марк Хэміл

Аператар

Дэніэл Міндэл

Кампазітар

Джон Уільямс

Кінакампанія

Walt Disney Pictures
Lucasfilm
Bad Robot Productions

Працягласць

136 хвілін

Бюджэт

$ 200 млн[1]

Зборы

$ 1 888 548 249[2]

Краіна

Сцяг ЗША ЗША

Мова

англійская

Год

2015

Папярэдні фільм

Зорныя войны. Эпізод VI: Вяртанне джэдая (па храналогіі падзей у саге)
Зорныя войны. Эпізод III: Помста сітхаў (па даце рэліза)

Наступны фільм

Зорныя войны. Эпізод VIII

IMDb

ID 2488496

Афіцыйны сайт

Зорныя войны. Абуджэнне сілы[4] (англ.: Star Wars: The Force Awakens) — амерыканскі фільм рэжысёра Дж. Дж. Абрамса у жанры касмічнай оперы, сёмы эпізод сагі «Зорныя войны»[5][6]. З'яўляецца працягам фільма «Зорныя войны. Эпізод VI: Вяртанне джэдая», а таксама пачаткам трэцяй трылогіі[6][5]. Сусветная прэм'ера фільма адбылась 14 снежня 2015 года ў Лос-Анжэлесе, пасля чаго, 15 снежня, фільм быў ўпершыню паказаны ў Еўропе - у Лондане. Выхад фільма ў пракат адбыўся 16 снежня, у ЗША фільм выйшаў на экраны 18 снежня. У Беларусі прэм'ера адбылась у ноч з 16 на 17 снежня 2015[7].

Аб стварэнні фільма было абвешчана 30 кастрычніка 2012 года[8], пасля набыцця Lucasfilm кампаніяй Walt Disney.

Фільм усталяваў гістарычныя рэкорды збораў: у першы ўікэнд пракату ў ЗША ($248 млн) і ва ўсім свеце ($529 млн)[9]; сусветныя зборы - $1 млрд за 12 дзён.

На дадзены момант фільм з'яўляецца самым касавым фільмам 2015 года, а таксама займае трэці радок у спісе самых касавых фильмаў за ўсю гісторыю кінематографа, са зборамі больш за $1,8 млрд.

Гэта другі фільм кінасагі які выйшаў у фармаце 3D (першым быў «Уяўная пагроза», які перавыпусцілі ў 3D-фармаце ў 2012 годзе[10].

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Дзеянне фільма разгортваецца прыблізна праз 30 гадоў пасля падзей «Вяртання джэдая»[11]. Люк Скайуокер, апошні джэдай, знік. Першы Ордэн, пераемнік Галактычнай Імперыі, прачэсвае галактыку ў пошуках Люка. Шукае яго і Супраціўленне — войскі Альянса паўстанцаў, якія ўзначальвае сястра Люка, генерал Лея Аргана. По Дэмеран, лепшы пілот Супраціўлення, пасланы ў вёску на планеце Джаку, каб адшукаць карту з месцазнаходжаннем Люка Скайуокера. Але штурмавікі, якіх вядзе Капітан Фазма і Кайла Рэн, адэпт Цёмнага боку Сілы, бяруць у палон По і знішчаюць вёску. Дроід По, BB-8, збягае з картай і натыкаецца на паселішча-барахолку, жыхары якога шукаюць і прадаюць тэхнічнае смецце. Там ён сустракае маладую шукальніцу Рэй і заводзіць з ёй сяброўства.

Кайла Рэн пранікае ў розум По, каб даведацца пра BB-8. Штурмавік, якога адштурхнула жорсткасць Першага Ордэна, вырашае збегчы і вызваляе По. Выкрадзены імі TIE-знішчальнік церпіць крушэнне на Джаку. Штурмавік з парадкавым нумарам FN2187, якому По даў імя «Фін», апамятаўся ў пустыні, і бачыць, як іх карабель тоне ў зыбкіх пясках. Страціўшы свайго напарніка, ён цягнецца па пустыні ў пошуках вады і знаходзіць паселішча. Сустрэўшы там Рэй і BB-8, ён прадстаўляецца байцом Супраціўлення. Першы Ордэн высочвае Фіна і наносіць наземны і авіяўдар па паселішчы, вымушаючы Рэй, Фіна і BB-8 выкрасці стары касмічны карабель — не ведаючы, што гэта Тысячагадовы Сокал — і пакінуць планету.

Неўзабаве ў іх новым караблі ўзнікае няспраўнасць, з-за якой яны вымушаны дрэйфаваць у космасе. «Сокала» знаходзяць Хан Сола з Чубакам. Яны распавядаюць Рэй і Фіну, што Люк Скайуокер знік пасля таго, як яго вучань прыняў Цёмны бок Сілы і назваўся Кайла Рэнам. На базе Старкілер, планеце, пераўтворанай у супер-зброю, здольную знішчаць цэлыя зорныя сістэмы, Вярхоўны лідар Першага Ордэна, Сноўк, становіцца новым настаўнікам Кайла Рэна. Каб Рэн пераадолеў у сабе покліч Светлага боку Сілы, Сноўк кажа яму забіць свайго бацьку, Хана Сола.

Прыбыўшы на планету Таканада, каманда «Сокала» сустракае Маз Канату, якая не адразу згаджаецца дапамагчы даставіць BB-8 да Супраціўлення. Фін вырашае пайсці сваёй дарогай. Сіла кліча Рэй да светлавога мяча Энакіна Скайуокера, але меч выклікае ў яе жудасныя бачанні, і яна ўцякае ў лес. Фін забірае на захоўванне светлавы меч.

Першы Ордэн высаджваецца на Таканаду, даведаўшыся ад шпіёна пра прысутнасць на планеце дроіда BB-8. Тым часам база Старкілер знішчае адну з зорных сістэм Рэспублікі. Хан, Чубака і Фін уступаюць у бой з Першым Ордэнам, і атрымліваюць нечаканую дапамогу ад эскадрыллі караблёў X-wing. Эскадрылляй камандуе По, якому ўдалося выжыць пры крушэнні на Джаку. Збеглую Рэй захоплівае ў палон Кайла Рэн і вязе на базу Старкілер. Рэн спрабуе счытаць карту з розуму Рэй, але яна апыняецца здольнай аказаць яму супраціўленне. Пасля некалькіх спроб ёй удаецца скарыстацца Зманам Розуму супраць штурмавіка-ахоўніка і збегчы з камеры. Хан пасля доўгага расстання сустракае Лею, прыбыўшы разам з Чубакам і Фінам у апорны пункт Супраціўлення на планеце Д'Квар, дзе дроід R2-D2 знаходзіцца ў спячым рэжыме з моманту знікнення Люка.

Пакуль база Старкілер рыхтуе ўдар па Д'Квар, Супраціўленне распрацоўвае план: пракрасціся на паверхню Старкілера і апусціць яго сілавыя шчыты, каб знішчальнікі змаглі атакаваць уразлівае месца базы. На Тысячагадовым Сокале Хан, Чубака і Фін садзяцца на базу, апускаюць шчыты і ўз'ядноўваюцца з Рэй. X-Wing По Дэмерана не можа пашкодзіць прыстасаванне, таму Хан і Чубака закладваюць узрыўчатка, каб стварыць праход. Кайло Рэн з'яўляецца, каб спыніць іх. Хан стаіць з ім твар у твар, называючы яго сапраўдным імем «Бен», і спрабуе пераканаць сына пакінуць цёмны бок. Кайла Рэн, перажываючы ўнутраную барацьбу, забівае Хана. По Дэмеран знішчае прыстасаванне, запускаючы рэакцыю, якая разбурае Старкілер.

Кайла Рэн наганяе Фіна і Рэй на паверхні базы. Фін спрабуе біцца з Рэнам з дапамогай светлавога мяча Энакіна, але Рэн выбівае меч Фіна і цяжка раніць яго. Рэй выкарыстоўвае Сілу, прыцягвае меч і перамагае Рэна. Планета пачынае разбурацца, і паміж імі ўтвараецца расколіна. Абодва выжываюць. Рэй, Фін і Чубака эвакуіруюцца на Тысячагадовым Сокале, а Кайла Рэна забіраюць людзі Сноўка.

Супраціўленне святкуе перамогу і аплаквае Хана. Нечакана прачынаецца R2-D2, у якім захоўваліся астатнія часткі карты, што вядзе да Люка Скайуокера. Рэй, Чубака і R2-D2 на Сокале ляцяць да аддаленай планеты, на якую паказвае карта. Там Рэй знаходзіць Люка і падае яму светлавы меч яго бацькі.

У ролях[правіць | правіць зыходнік]

Акцёр Роля
Джон Баега[12] Фін[13] Фін[13]
Дэйзі Рыдлі[12] Рэй[13] Рэй[13]
Адам Драйвер[12] Кайла Рэн Кайла Рэн
Оскар Айзек[12] По Дэмеран[13] По Дэмеран[13]
Эндзі Серкіс[12] Сноўк[14] вярхоўны лідар Сноўк[14]
Донал Глісан[12] Хакс генерал Хакс
Макс фон Сюдаў[12] Лор Сан Тэка Лор Сан Тэка
Харысан Форд[12] Хан Сола Хан Сола
Кэры Фішэр[12] Лея Аргана Лея Аргана
Марк Хэміл[12] Люк Скайуокер Люк Скайуокер
Энтані Дэніэлс[12] C-3PO C-3PO
Пітэр Мэйх'ю[12] Чубака Чубака
Кені Бейкер[12] R2-D2 R2-D2
Люпіта Ніёнга[15] Маз Каната Маз Каната
Акцёр Роля
Гвендалін Крысці[15] Фазма капітан Фазма
Крыстал Кларк
Піп Андэрсан
Крысціна Чонг
Мілтас Ероліму
Грэг Гранберг
Уорык Дэвіс
Білі Лурд
Мэйсі Рычардсан-Селерс Кор Села Кор Села
Іка Ювайс
Яян Руіян
Джэсіка Хенвік
Сайман Пег

Вытворчасць[правіць | правіць зыходнік]

Дж. Дж. Абрамс

З верасня 2012 года над фільмам пачала працаваць выканаўчы прадюсар Кэтлін Кенэдзі пры асабістым кансультаванні Джорджа Лукаса[16]. Майкл Арндт быў затвержаны ў якасці сцэнарыста сёмага эпізода сагі ў лістападзе 2012 года. Кампанія Walt Disney пазней падтвердзіла, што Лоўрэнс Кэздан, сцэнарыст фільмаў «Імперыя наносіць удар у адказ» і «Вяртанне джэдая», і Сайман Кіндберг стануць кансультантамі новага эпізода[16].

Дж. Дж. Абрамс быў затвержаны Walt Disney[17] як рэжысёр фільма ў студзені 2013 года, хаця да гэтага асобныя СМІ паведамілі, што Абрамс адмовіўся ад гэтай пасады[8]. Згодна з асобнымі крыніцамі[17], трэцяя трылогія, якую пачынае сёмы эпізод, не будзе закрываць сагу, а наадварот, стане апорай для новых спін-офаў.

У студзені 2013 года таксама было паведамлена, што назва эпізода будзе дапоўнена словамі «Новае світанне» (англ.: New Dawn), але афіцыйнага падтвержання Walt Disney не было. 6 лістапада 2014 было абвешчана, што сёмы эпізод будзе называцца «Абуджэнне сілы» (англ.: The Force Awacens)[18][19][20].

У студзені 2015 года у інтэрв'ю Cinema Blend Джордж Лукас абвясціў, што Walt Disney адмовіліся засноўваць сцэнар сёмага эпізода на сюжэтных завязках для ўсіх трох фільмаў, якія ён перадаў ім:

«Я перадаў свае напрацоўкі ў ″Дысней″, але там у выніку вырашылі, што яны не хацяць імі карыстацца і прыдумалі ўласныя гісторыі. Такім чынам сюжэт сёмага эпізода не мае нічога агульнага з тым, што першапачаткова напісаў»[21].

Кастынг[правіць | правіць зыходнік]

Сярод актораў, якія здымаюцца ў сёмым эпізодзе будуць Марк Хэміл (Люк Скайуокер), Кэры Фішэр (Лея Аргана) і Харысан Форд (Хан Сола) - акторы, якія здымаліся ў чатвёртым , пятым і шостым эпізодах[22].

29 красавіка 2014 года быў абвешчаны акторскі састаў. У яго увайшлі Энтані Дэніелс і Кені Бейкер, якія сыграюць, адпаведна, C-3PO і R2-D2. Такім чынам яны застануцца адзінымі акторамі, якія прымуць удзел ва ўсіх эпізодах сагі. Акрамя іх, у акторскі састаў увайшлі Пітэр Мэйх'ю, які выканае ролю Чубакі, а таксама Адам Драйвер, Оскар Айзек, Эндзі Серкіс, Донал Глісан, Макс фон Сюдаў, Джон Баега і Дэйзі Рыдлі[23].

Здымкі[правіць | правіць зыходнік]

У лістападзе 2013 года было абвешчана аб месцы і часе здымак, дзе згодна з афіцыйна абвешчанымі дадзенымі будзе зняты працяг сагі. Згодна з крыніцамі, блізкімі да студыі і інфармацыі самой студыі, першы фільм новай трылогіі будзе здымацца на пляцоўцы кампаніі «Пайнвуд» у прыгарадзе Лондана, а сама праца пачнецца ўжо вясной 2014 года[24]. У красавіку стала вядома, што шэраг здымак пройдзе ў Абу-Дабі у ААЭ[25]. 12 чэрвеня 2014 года Харысан Форд, які выконваў ролю Хана Сола, быў дастаўлены ў бальніцу са здымачнай пляцоўкі[26]: на нагу актора ўпаля цяжкая гідраўлічная дзвер[26]. У ліпені 2014 таксама адбываліся здымкі з удзелам Марка Хэміла на востраве Скелінг-Майкл у ірландскім графстве Керы.

Асноўныя здымкі скончыліся 3 лістапада 2014 года[27].

Музыка[правіць | правіць зыходнік]

Музыку для новага фільма напісаў Джон Уільямс, які з'яўляецца кампазітарам усіх шасці папярэдніх эпізодаў сагі[28].

Рэкламная кампанія[правіць | правіць зыходнік]

У канцы лістапада 2014 года быў прадстаўлены афіцыйны тізэр-трэйлер фільма[29][30]. 16 красавіка 2015 года, у рамках мерапрыемства Star Wars Celebration, Дж. Дж. Абрамс і Кэтлін Кенэдзі прапанавалі мноства новых матэрыялаў аб фільме, у тым ліку і дзьвухмінутны тізэр[31].

19 кастрычніка 2015 года быў прадстаўлены фінальны трэйлер фільма[32]. Рэліз фінальнага трэйлера азначаў адначасовы старт перадпаказа білетаў на прэм'еру у IMAX-кінатэатры. У першыя 12 гадзін фільм пабіў ўсе рэкорды блакбастэраў, а сайты шмат якіх з сетак кінатэатраў упалі з-за вялікай цікаўнасці да фільма[33]. Па стану на 20 лістапада 2015 года фільм зарабіў на папярэдніх продажах білетаў 50 міліёнаў долараў.

14 снежня, за два дні да прэм'еры фільма ў пракаце, пры ўделе акцёраў адбыўся перадпаказ фільма ў Лос-Анжэлесе, а на наступны дзень - у Лондане. Пасля перадпаказа ў сеціва папала інфармацыя аб фінале фільма, што засмуціла шматлікіх фанатаў серыі.

Рэакцыя ў свеце[правіць | правіць зыходнік]

Рэакцыя на будучы фільм была вельмі кантрастнай[34]. У асноўным крытыкі апасаліся, што працяг будзе абапірацца на славу фільма, а якасць і сюжэт будуць саступаць мінулым эпізодам.

Першыя водгукі кінакрытыкаў былі пазітыўнымі. У іх адзначалася, што фільм вярнуў кінасаге дух класічных «Зорных войн» 1970-ых гадоў, пры гэтым прыўнёсшы сучасныя спецэфекты, асабліва ў паражальных баявых сцэнах[35].

Выпуск[правіць | правіць зыходнік]

У лістападзе 2013 года фільм атрымаў дату рэліза, прызначаную на снежань 2015 года, што робіць яго другім фільмам пасля «Зорныя войны: Войны клонаў» (выйшаў у жніўні 2008), які не выйшаў у маі, як было з іншымі карцінамі[36]. У сакаваіку 2014 года кампанія Disney падтвердзіла, што фільм выйдзе ў IMAX[37]. У назве сёмага фільма адсутнічае парадкавы нумар эпізода, уласцівы ранейшым фільмам сагі, але ён будзе паказаны падчас уступных тытраў: «Зорныя войны. Эпізод VII: Абуджэнне сілы» (англ.: Star Wars Episode VII: The Force Awakens)[38][39].

Сіквелы[правіць | правіць зыходнік]

20 чэрвеня 2014 года стала вядома, што рэжысёр фільма «Пятля часу» Раян Джонсан здыме Эпізод VIII[40] і напіша сцэнар «Эпізода IX»[41][42]. Здымкі «Эпізода VIII» пачаліся ў верасні 2015 года[42][43], прэм'ера намечана на 26 мая 2017 года[44].

Зноскі

  1. Hugh Armitage Star Wars Episode 7 script still not finalised (December 16, 2013).
  2. Star Wars: The Force Awakens (2015) — bos Office
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 3,4 3,5 film-dienst
  4. Звёздные войны: Пробуждение силы - впереди. Walt disney Studios Sony Pictures Releasing.
  5. 5,0 5,1 Dawe McNary Star Wars Movies Coming in 2015, 2017 and 2019. Variety (2013-04-17). Архівавана з першакрыніцы 5 чэрвеня 2013.
  6. 6,0 6,1 New Star Wars Movies announced as Disney entres agreement to Acquire Lucasfilm Ltd. StarWars.com (2012-10-30). Архівавана з першакрыніцы 5 чэрвеня 2013.
  7. Ночные показы «Звёздных войн» пройдут в Минске за день до премьеры
  8. 8,0 8,1 El nuewo episodio de Star Wars (VII) comienza a princpios 2013. Архівавана з першакрыніцы 18 сакавіка 2013. Праверана 10 сакавіка 2013.
  9. Star Wars: The Force Awakens. boxofficemojo.com.
  10. Star Wars in 3D Gets an Official Release Date. Lucasfilm. Starwars.com (2011-03-03). Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2011.
  11. Star Wars: Episode VII Set to Roll Cameras May 2014 (англ.) . StarWars.com (18 сакавіка 2014).
  12. 12,00 12,01 12,02 12,03 12,04 12,05 12,06 12,07 12,08 12,09 12,10 12,11 12,12 Star Wars: Episode VII Cast Announced (англ.) . Star Wars.com (29 красавіка 2014).
  13. 13,0 13,1 13,2 Anthony Breznican Star Wars: The Force Awakens Character Names Revealed (In Coolest Way Possible) — Exclusive (англ.) . Entertainment Weekly (11 снежня 2014).
  14. Capturing a Galaxy: An Interview with Annie Leibovitz – Exclusive. StarWars.com. Праверана 28 мая 2015.
  15. 15,0 15,1 Star Wars: Episode VII Adds Academy Award Winner Lupita Nyong’o and Game of Thrones’ Gwendoline Christie (англ.) . Star Wars.com (2 чэрвеня 2014).
  16. 16,0 16,1 disney compra Lucasfilm y anuncia el estreno de la séptima de Star Wars en 2015 - RTVE.es. Праверана 10 сакавіка 2013.
  17. 17,0 17,1 BREAKING: J.J. abrams to Direct Star Wars: Episode VII! - ComingSoon.net. Архівавана з першакрыніцы 18 сакавіка 0201.
  18. Новость на официальной странице Walt Disney вТвиттере
  19. New 'Star Wars' Movie Will Be Called 'The Force Awakens' , Businness Insider (6 november 2014).
  20. Новый эпизод "Звёздных войн" получил название , РЕН ТВ (6 ноября 2014).
  21. How George Lucas' Star Wars 7 Ideas Were Used By Disney - CINEMABLEND
  22. На кастинг «Звёздных войн» VII пришли 73 млн человек: главными героями стали люк Скайуокер, принцесса Лея и капитан Соло
  23. STAR WARS: EPISODE VII CAST ANNOUNCED. Star Wars.com (April 29, 2014).
  24. Седьмой эпизод «Звёздных войн» выйдет в декабре 2015 года, Рамблер. Новости, 8 октября 2013 года
  25. "Звёздные войны". Эпизод 7" уже снимаются в ОАЭ
  26. 26,0 26,1 На Харрисона Форда упала дверь «Тысячелетнего сокола»
  27. tom Butler Star Wars &: 'Extraordinary' Cast and Crew Hailed As Film Wramps. yahoo (3 лістапада 2014).
  28. Наталия Осипова Композитор «Звёздных войн»хочет написать музыку к седбмому эпизоду. Фильм Про. Архівавана з першакрыніцы 18 сакавіка 2013.
  29. gmbox.ru «Первый трейлер фильма «Звёздные войны: Эпизод 7»».
  30. youtube.com «Star Wars: Episode VII - The Force Awakens Official Teaser Trailer #1 (2015) - J. J. abrams Movie HD».
  31. второй тизер-трейлер фильма «Звёздные войны: Пробуждение силы»
  32. Watch 'Star Wars: The Force Awakens' Final Trailer - The Hoolywood Reporter
  33. Седьмая часть «Звездных войн» установила рекорд по предпродаже билетов
  34. Новая трылогія «Зорных войн»6: мара ці феерверк?
  35. Кинокритики в восторге от новых «Звёздных войн», BBCRussian.com, 16 снежня 2015 г.
  36. Breznican, Anthony 'Star Wars^ Episode VII': Release set for December 18, 2015 (Nowember 7, 2013).
  37. Disney to Release Avengers: Age of Ultron, star Wars: episode VII in IMAX (March 20, 2014).
  38. Star Wars: Episode VII Will Be Called The Force Awakens (англ.) . TheForce.net (6 лістапада 2014). Архівавана з першакрыніцы 16 верасня 2015. Праверана 25 лістапада 2015.
  39. Star Wars Episode VII: The Force Awakens (англ.) . Афіцыйны сайт «Зорных войн». Архівавана з першакрыніцы 23 лістапада 2015.
  40. Oscar Isaac Talks 'Star Wars: The Force Awakens' and going after X-Men's Apocalypse (EXCLUSIVE). Moviefone (March 19, 2015).
  41. Fleming Jr., Mike UPDATED: ′Star Wars′ bombshell! Rian Johnson To Write, direct Next Two films. Deadline (June 20, 2015).
  42. 42,0 42,1 Abid Rahman 'Star Wars: Episode VIII' to Shoot at U.K.'s Pinewood. The Hollywood Reprter. Prometheus Globak Media (May 4, 2015).
  43. anthony Breznican CORRECTED: Star Wars: Episode VIII will shoot in ireland this month. Entertainment Weekly. Entertainment Weekly (September 9, 2015).
  44. Hipes, Patrick "Star Wars 8" Gets 2017 Release Date, Spinoff "Rogue One". Deadline.com (March 12, 2015).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]