Гран-пры Манака
Выгляд

Гран-пры Манака (фр.: Grand Prix de Monaco) — гонка Формулы-1 на гарадскі трасе Монтэ-Карла ў княстве Манака. Праводзіцца з першага чэмпіянату свету 1950 года да цяперашняга часу (не было ўключана ў чэмпіянаты 1951—1954 гадоў). У 1929—1948 гадах да ўзнікнення Формулы-1 Гран-пры Манака па аўтагонках праводзіліся як незалежныя спартыўныя спаборніцтвы. Гран-пры Манака лічыцца адной з самых прэстыжных гонак у чэмпіянаце Формулы-1 і ў свеце — адзіны Гран-пры, дзе гонкі праводзяцца не на адмыслова пабудаванай трасе, а прама на вуліцах горада.