Гран-пры Еўропы
Гран-пры Еўропы | |
---|---|
Валенсія, гарадская траса | |
Месца правядзення | Валенсія, Іспанія |
Кругоў | 56 |
Даўжыня круга | 5 473 м |
Даўжыня гонкі | 306.488 км м |
Больш за ўсё перамог у Гран-пры | |
Пілот | Міхаэль Шумахер (6) |
Каманда | Ferrari (6) |
Апошняя гонка (2012) | |
Пераможца |
|
Поўл-пазіцыя |
|
Шпаркі круг |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гран-пры Еўропы (англ.: Grand Prix of Europe) — адзін з этапаў чэмпіянату Свету па аўтагонках у класе Формула-1. З сярэдзіны 1980-х гадоў Гран-пры ўпершыню з'яўляецца ў раскладзе чэмпіянату Свету Формулы-1, але толькі з 1993 года робіцца рэгулярным этапам серыі. Да Другой сусветнай вайны таксама праводзіліся спаборніцтвы пад назвай «Гран-пры Еўропы» — зазвычай, гэта быў адзін з нацыянальных Гран-пры. Першае такое спаборніцтва адбылося ў рамках Гран-пры Італіі 1923 года на Нацыянальным аўтадроме Мона у Італіі. Перамогу ў тым спаборніцтве атрымаў Карла Салмана на аўтамабілі Fiat 805.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Да Другой сусветнай вайны
[правіць | правіць зыходнік]Гран-пры Еўропы быў заснаваны AIACR, папярэднікам FIA у арганізацыі гоначных спаборніцтваў. Першая гонка таксама насіла назву Гран-пры Італіі, і была праведзена ў 1923 годзе. Потым адбываліся гонкі ў рамках Гран-пры Францыі і Гран-пры Бельгіі, і пасля пропуску ў 1929 годзе, гонка ў Спа у 1930 годзе завяршыла перадваенную гісторыю Гран-пры Еўропы.
1947—1977
[правіць | правіць зыходнік]Пасля другой сусветнай вайны Гран-пры Еўропы аднавіўся ў 1947 годзе гонкай у рамках Гран-пры Бельгіі. Пасля гэтага, асобныя нацыянальныя Гран-пры атрымвалі гэты тытул, аж да Гран-пры Вялікабрытаніі 1977 года (прыкладам, самы першы афіцыйны Гран-пры Формулы-1 — Гран-пры Вялікабрытаніі 1950 года насіў паралельную назву XI European Grand Prix).
1983—1985
[правіць | правіць зыходнік]У сезоне 1983 года было вырашана арганізаваць этап Формулы-1 у Нью-Ёрку. Аднак, у апошні момант гонка была скасавана, і ўладальнікі брытанскай трасы Брэндс-Хэтч прапанавалі арганізаваць заліковы Гран-пры Еўропы, які і прайшоў 25 верасня. У 1984 годзе Брэндс-Хэтч прымаў Гран-пры Вялікабрытаніі, і Гран-пры Еўропы быў праведзены на трасе Нюрбургрынг у Германіі. У 1985 годзе быў праведзены яшчэ адзін еўрапейскі этап у Брэндс-Хэтч, але ў наступным сезоне этап быў заменены на Гран-пры Венгрыі.
З 1993 года
[правіць | правіць зыходнік]Ідэя еўрапейскага этапу была адроджана ў 1993 годзе, пасле правалу ідэі з арганізацыяй Гран-пры Азіі і выключэннем з календара Гран-пры Мексікі. Пасля гэтага, Гран-пры Еўропы праводзіўся штогод, з выняткам сезона 1998 года. Правядзенню некаторых з гэтых Гран-пры спрыялі праблемы арганізатараў іншых этапаў першынства. У 1994 годзе запланаваны на восень Гран-пры Аргенціны быў перанесены на наступны год, замест яго адбыўся Гран-пры Еўропы на трасе ў Херасе. У 1997 годзе Гран-пры Еўропы спачатку не быў запланаваны (гонка на яго нязменнай трасе ў Нюрбургрынгу з-за еўрапейскага тытунёвага заканадаўства два гады называлася Гран-пры Люксембурга), але па прычыне негатоўнасці пасля рэканструкцыі трасы ў Эшторыле завяршальны этап таксама быў перанесены ў Херас і названы Гран-пры Еўропы. З 2008 па 2012 год Гран-пры Еўропы праводзіўся ў Валенсіі, Іспанія.
Пераможцы Гран-пры Еўропы
[правіць | правіць зыходнік]Пілоты
[правіць | правіць зыходнік]Дзве і больш перамогі ў Гран-пры Еўропы (што ўваходзяць у залік чэмпіянату Формулы-1)
Перамогі | Пілот | Гран-пры |
---|---|---|
6 | Міхаэль Шумахер | 1994, 1995, 2000, 2001, 2004, 2006 |
3 | Фернанда Алонса | 2005, 2007, 2012 |
2 | Рубенс Барыкела | 2002, 2009 |
Себасцьян Фетэль | 2010, 2011 |
Каманды
[правіць | правіць зыходнік]Тлустым шрыфтам вылучаны каманды, што ўдзельнічаюць у чэмпіянаце Формулы-1 сезона 2011
Перамогі | Каманда | Апошняя перамога |
---|---|---|
7 | Ferrari | 2012 |
4 | McLaren | 2007 |
3 | Williams | 2003 |
2 | Benetton | 1995 |
Red Bull | 2011 |