Гран-пры Сінгапура
Marina Bay Street Circuit | |
![]() | |
Інфармацыя аб гонцы | |
Колы | 62 |
---|---|
Даўжыня трасы | 4.940 км |
Даўжыня гонкі | 306.143 км |
Першая гонка | 1966 |
Апошняя гонка | 2024 |
Найбольшая колькасць перамог (пілоты) |
![]() |
Найбольшая колькасць перамог (канструктары) |
Ferrari (5) |
Апошняя гонка (2024): | |
Поўл-пазіцыя | ![]() McLaren-Mercedes 1:29.525 |
Подыум | 1. ![]() McLaren-Mercedes 1:40:52.571 2. ![]() Red Bull-Honda RBPT +20.945 с 3. ![]() McLaren-Mercedes +41.823 с |
Найхутчэйшае кола | ![]() RB-Honda RBPT 1:34.486 |
Гран-Пры Сінгапура — гонка ў календары Чэмпіянату Свету па Формуле-1. Гран-пры праходзіць у Сінгапуры на Marina Bay Street Circuit, трасе, якая праходзіць па гарадскіх вуліцах горада. Гонка стала першай сярод усіх гран-пры, якая праводзілася пры штучным асвятленні ноччу. Таксама траса з’яўляецца першай гарадской трасай Формулы-1 у Азіі. Першым пераможцам Гран-Пры Сінгапура быў іспанскі пілот каманды Renault F1 Фернанда Алонса.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вытокі
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню гран-пры быў праведзены ў 1961 годзе пад назвай Orient Year Grand Prix. У наступны год гонка атрымала назву Гран-Пры Малайзіі, бо Сінгапур з’яўляўся адным са Штатаў Малайзіі. Пасля 1965 года, калі Сінгапур атрымаў незалежнасць, гонка атрымала сваю цяперашнюю назву. Заезды праводзіліся па вуліцах горада, што выклікала шмат нязручнасцей для жыхароў і муніцыпалітэту. Па гэтых прычынах, у 1973 годзе правядзенне Гран-Пры Сінгапура было спынена.
Формула-1
[правіць | правіць зыходнік]
У лістападзе 2007 года Урад Сінгапура пры падтрымцы Сінгапурскага Агенцтва па Турызму і тэлекамунікацыйнай кампаніі SingTel падпісалі дамоўленасць з босам Формулы-1 Берні Эклстоўнам аб аднаўленні гран-пры і ўключэнні яго ў афіцыйны каляндар Формулы-1 з 2008 года. Усе 110.000 квіткоў былі распрададзены на першы гран-пры пасля аднаўлення. Гран-пры Сінгапура стаў 15 этапам чэмпіянату 2008 года, першым этапам, які праводзіўся ноччу пры штучным асвятленні. Гэта было зроблена для павялічэння тэлеаўдыторыі за кошт еўрапейскіх тэлегледачоў, якія атрымалі магчымасць сачыць за гонкай у больш зручны час. Гонка была выйграна пілотам каманды Renault F1 Фернанда Алонса, чыя перамога была, як потым высветлілася, спланавана з дапамогай махлярства з боку боса каманды Флавіа Брыаторэ і другога пілота каманды Нельсана Піке-малодшага.
За выключэннем дробных змен у паваротах 1, 2, 3 і 10 дзеля павелічэння верагоднасці абгонаў, профіль трасы амаль што не змяняўся.
Пераможцы
[правіць | правіць зыходнік]Ружовым пазначаны гонкі, якія праводзілі не пад эгідай Формулы-1
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Solomon, Eli (2008). Snakes & Devils: A History of the Singapore Grand Prix (Hard cover). Singapore: Marshall Cavendish. ISBN 978-981-261-584-8.
- De Cotta, Ian (2008). The Singapore Grand Prix - 50 Years In The Making. Singapore: MediaCorp Pte Ltd. ISBN 978-981-08-1341-3.