Магіла Гасподняя

Магіла Гасподняя, часам Гроб Гасподні ці Склеп Гасподні (грэч. Αγιος Τάφος) — галоўная святыня хрысціянскага свету — пячора ў скале, куды, паводле Евангелля, паклалі Ісуса Хрыста і на трэці дзень ён ўваскрэс. Цяпер Магіла— галоўны алтар Храма Магілы Гасподняй ў Іерусаліме.
Паводле традыцыі, магілы знаходзілася за гарадской сцяной, на паўночным захадзе ад Іерусаліма, паблізу Галгофы. На пачатку IV ст. над ёю пабудавана Кувуклія Храма Магілы Гасподняй.
У пераносным сэнсе, асабліва ў крыніцах Сярэднявечча, Магіла Гасподняя — уся Святая зямля (Палесціна), дзе знаходзіцца гэта святое для хрысціян месца.
Барацьба за вызваленне Магілы Гасподняй
[правіць | правіць зыходнік]З 637 года Палесціна была пад уладай мусульман. З часам ідэя заняцця Святой зямлі і Магілы Гасподняй распаўсюдзілася сярод заходніх хрысціян. На афіцыйным узроўні яна агучана 24 лістапада 1095 года ў Клермоне Папам Урбанам II, ён заклікаў да збройнага паходу на ўсход. Яго заклік спарадзіў першы крыжовы паход, у часе якога ў 1099 г. быў узяты Іерусалім, а крыжаносцы ўтварылі дзяржаву Іерусалімскае каралеўства. Аднак вынік паходаў быў часовым і абмежаваным, праз 88 гадоў, у 1187 годзе, Іерусалім страчаны хрысціянамі. І хоць крыжакі яшчэ вярталі сабе Святы горад на кароткі час, у верасні 1244 года яны страцілі яго канчаткова. З таго часу Палесціна была пад уладай мусульман да 1918 года, калі яе занялі англійскія войскі падчас Першай сусветнай вайны. З 1922 года англічане кіравалі тут на падставе мандата ад Лігі Нацый.
