Іосіф Арымафейскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Іосіф Арымафейскі
Іосіф Арымафейскі (П'етра Перуджына)

Іо́сіф Арымафе́йскі (іўр.: יוסף הרמתי) — іўдзейскі старэйшына, у грабніцы якога быў пахаваны Ісус Хрыстос; згадваецца ўсімі чатырма евангелістамі ў апавяданні пра пахаванне Хрыста (Мф.27:57; Мк.15:43; Лк.23:50; Ін.19:38).

Іосіф у Евангеллях[правіць | правіць зыходнік]

Паводле Евангелля — багаты і знатны член Сінедрыёна, з горада Арымафеі ці Рамафы (Рамы), быў паслядоўнікам Ісуса, але тайным, і не ўваходзіў у лік апосталаў.

Менавіта Іосіф прасіў у Пілата цела пакаранага смерцю Ісуса, і, атрымаўшы дазвол зняць Яго з крыжа, пахаваў у высечанай у скале грабніцы, якая належала яму самому. Разам з яшчэ адным вучнем Ісуса, Нікадзімам, Іосіф абгарнуў цела Ісуса плашчаніцай, якой, па адной з версій, з'яўляецца Турынская плашчаніца.

У хрысціянстве лічыцца, што з пахаваннем у грабніцы Іосіфа Арымафейскага было выканана месіянскае прароцтва Ісаі: «Яму выраклі магілу са зладзеямі, але Ён пахаваны ў багатага» (Іс.53:9).

У апакрыфічных тэкстах — «Евангеллі Пятра», «Дзеяннях Пілата» і іншых — утрымліваюцца іншыя звесткі пра Іосіфа, у большасці сваёй легендарныя. Так, напрыклад, «Евангелле ад Пятра» паведамляе, што Іосіф Арымафейскі быў асабістым сябрам Понція Пілата.

Памяць Іосіфа ў Каталіцкай царкве — 31 жніўня, ў Праваслаўнай царкве — у Тыдзень жонак-міраносіц (3-я пасля Вялікдня).

Іосіф і легенда пра Грааль[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя Іосіфа атрымала вялікае распаўсюджванне дзякуючы легендзе пра Святы Грааль — чашу, у якую Іосіф збірае кроў Хрыста. Розныя часткі гэтай гісторыі выкладзены ў рамане Joseph d’Arimathie (каля 1215) французскага паэта Роберта дэ Барона, які нібы перавёў легенду з латыні. Пазнейшы французскі раман Grand St. Graal (1240) паслужыў асновай для англійскіх твораў Joseph of Arimathie і The Holy Grail, якія падаюць ключ да сувязі гісторыі Грааля і легенд пра рыцараў Круглага стала караля Артура.

Паводле легенды, Іосіф перадаў дзіду Лонгіна нейкай легендарнай асобе, якая засталася ў гісторыі як «Кароль-рыбалоў». Ён жа стаў і захавальнікам Святога Грааля. Уладанне Дзідай згуляла з «Каралём-Рыбаловам» злы жарт — ён стаў еўнухам.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]