Гродзенская ГЭС
Гродзенская ГЭС | |
---|---|
Гродзенская ГЭС на этапе будаўніцтва. Май 2012 года | |
Краіна |
![]() |
Рака | Нёман |
Уласнік | Канцэрн Белэнерга |
Год пачатку будаўніцтва | 2008 |
Гады ўводу агрэгатаў | 2012 |
Асноўныя характарыстыкі | |
Гадавая выпрацоўка электраэнергіі, млн кВт⋅г | 84,4 |
Разліковы напор, м | 7 |
Электрычная магутнасць, МВт | 17 МВт |
Асноўныя збудаванні | |
Тып плаціны | бетонная, водасліўная |
Вышыня плаціны, м | 17 |
Даўжыня плаціны, м | 95 |
На карце | |
![]() |
Гродзенская ГЭС — буйнейшая гідраэлектрастанцыя Беларусі. Размешчана на рацэ Нёман каля в. Шчачынава, вышэй па цячэнні за горад Гродна. Уведзена ў строй у верасні 2012 г. Плошча вадасховішча каля 2,5 тыс. га. Магутнасць — 17 МВт, гадавая выпрацоўка электраэнергii — 84,4 млн кВт*г.[1][2]
Агульны кошт праекта 167,8 млн руб. у цэнах 1991 г.[3]. Тэрмін акупнасці — больш за 8 гадоў. Будаўніцтва пачалося ў маі 2008 г., генеральны падрадчык будаўніцтва ААТ «Гроднапрамбуд». У ліпені 2009 г. падпісаны кантракт з чэшскай кампаніяй «Мавел» на пастаўку поўнага камплекту гідратэхнічнага абсталявання для Гродзенскай ГЭС у 2010 г. (на суму 15 млн дол.[4]), у студзені 2010 г. РУП «Гроднаэнерга» і Чэшскі экспартны банк падпісалі крэдытную дамову ў рамках гэтае пастаўкі. На ГЭС усталяваныя 5 гідраагрэгатаў магутнасцю 3,4 МВт кожны.[2]. Абслугоўвае ГЭС 16 чалавек[5].
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- «Гродноэнерго» и Чешский экспортный банк подписали кредитное соглашение по строительству Гродненской ГЭС // БЕЛТА 22.01.2010, 12:59;
- Мінэнерга Беларусі плануе прыцягнуць $536 млн замежных інвестыцый на праекты ў электраэнергетыцы // БЕЛТА 22.01.2010.
- Пастанаўленне СМ РБ № 915 «Гродненская ГЭС на р. Неман Гродненской области»;
- Тэндэр на закупку асноўнага абсталявання для Гродзенскай ГЭС будзе аб’яўлены ў ліпені — пачатку жніўня // БЕЛТА 07.07.2007, 13:09.