Гросуатэр (культура)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Гросуатэр
Каменны век
Геаграфічны рэгіён Паўночная Амерыка
Лакалізацыя Ньюфаўндленд і Лабрадор, Квебек
Датаванне сярэдзіна III тысячагоддзя да н.э. — пачатак II тысячагоддзя да н.э.
Носьбіты палеаэскімосы
Тып гаспадаркі паляванне, рыбалоўства
Groswater Pre-Inuit sites map.svg
Пераемнасць
Індэпэндэнс I

Культура Гросуатэр (англ.: Groswater culture) — археалагічная культура палеаэскімосаў, якая ў сярэдзіне III тысячагоддзя да н. э. — пачатку II тысячагоддзя да н. э. ахоплівала ўзбярэжжа паўвострава Лабрадор і вострава Ньюфаўндленд.

Даследаванне[правіць | правіць зыходнік]

Культура Гросуатэр у якасці самастойнай была вызначана амерыканскім археолагам Вільямам Фіц'ю на аснове знаходак на астравах заліва Гросуатэр на паўвостраве Лабрадор.

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Першыя палеаэскімосы з'явіліся на поўначы Лабрадора ў першай палове 3 тысячагоддзя да н. э. і, відавочна, належылі да культуры Індэпэндэнс I. У другой палове 3 тысячагоддзя да н. э. пачалося распаўсюджванне носьбітаў культуры Гросуатэр, якія выціснулі з узбярэжжа індзейцаў, прадстаўнікоў Марской архаічнай культуры. Яе пачатак і фарміраванне пакуль застаюцца спрэчнымі. Археолагі мяркуюць, што з'яўленню гросуатэрцаў папярэднічаў перыяд змяньшэння колькасці насельніцтва ў выніку кліматычных зменаў. Яны ў роўнай ступені могуць быць нашчадкамі носьбітаў Індэпэндэнс I і мігрантамі з поўначы.

Матэрыяльная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

Асноўным заняткам палеаэскімосаў культуры Гросуатэр была здабыча марскіх сысуноў, у першую чаргу ластаногіх. Разам з гэтым, яны палявалі на марскіх птушак, наземных звяроў, займаліся рыбалоўствам і збіральніцтвам. На поўначы вострава Ньюфаўндленд былі знойдзены мікралітычныя прылады працы, у тым ліку скрэблы, лёзы гарпуноў, нажы, сякеры і г. д. Гросуатэрцы па-майстэрску апрацоўвалі крэмень і косць.

Для палеаэскімосаў Гросуатэр былі характэрны сезонныя перамяшчэнні. Так, раскопкі на поўначы Ньюфаўндленда арганізаваны на месцы летніх стаянак, дзе вялася здабыча цюленяў. Стаянкі ўяўлялі сабою часовыя паселішчы, што складаліся з некалькіх аднакамерных круглявых зямлянак дыяметрам 3 м — 3,25 м. Яны ўзводзіліся на прыморскіх тэрасах. Падлога ў іх была роўнай, крыху ніжэй за паверхню навакольнага грунту. Агменем знутры не карысталіся. Паглыбленні з тоўстым пластом попелу былі знойдзены непадалёк. Відавочна, насельнікі зямлянак на гэтым месцы рабілі першасную перапрацоўку здабычы. Сцены стаялі на вапняковым падмурку. Уваход рабіўся з боку акіяна. Знутры жытлы асвятляліся з дапамогай каменных свяцілень, якія запраўлялі тлушчом.

Знікненне[правіць | правіць зыходнік]

Каля 1900 г. да н. э. паселішчы культуры Гросуатэр пачынаюць знікаць. Пазней на іх месцы з'явіліся прадстаўнікі палеаэскімоскай культуры Дорсет. Некаторыя даследчыкі звязваюць знікненне з новымі кліматычнымі зменамі і наступам індзейцаў Марской архаічнай культуры. Існуе таксама версія асіміляцыі з боку носьбітаў Дорсет. Раскопкі на Лабрадоры паказваюць, што дзве палеаэскімоскія культуры маглі суіснаваць у адзін час.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]