Грыпсхальм

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
замак
Грыпсхальмскі замак
Gripsholms slott
Грыпсхальмскі замак
Грыпсхальмскі замак
59°15′22″ пн. ш. 17°13′09″ у. д.HGЯO
Краіна Швецыя
Марыефрэд
Будаўнік Хенрык фон Кёлен
Архітэктар Henrik von Cöllen[d], Fredrik Nussdorffer[d] і Erik Palmstedt[d]
Заснавальнік Густаў I Васа
Дата заснавання 1537 і 1383[1]
Будаўніцтва 15371709 гады

Грыпсхальмскі замак (Швецыя)
Грыпсхальмскі замак
Грыпсхальмскі замак

Грыпсхальм (шведск.: Gripsholms slott) — замак у Марыефрэдзе (Швецыя), размешчаны на востраве на возеры Меларэн.

Сваю назву замак атрымаў ад імя рыцара Бу Ёнсана Грыпа, які заклаў яго каля 1380 года. У 1526 годзе замак перайшоў ва ўладанне караля Густава Вазы, які ў 1537 годзе пачаткаў узвядзенне замка ў яго сучасным выглядзе. Кіраваў працамі Хенрык фон Кёлен.

Гравюра кан. XVII - пач. XVIII ст.
Літаграфія 1850 г.
Замак з боку ўвахода

У XVI стагоддзі тут былі зняволены герцаг Юхан і кароль Эрык XIV, а таксама Кацярына Ягелонка, у якой у замку нарадзіўся сын, які стаў пазней каралём Жыгімонтам III.

У часы кіравання Карла IX (1604-1611) была ажыццёўлена паэтапная перабудова замка. У прыватнасці, быў пабудаваны каралеўскі паверх з залай прыёмаў, флігель Карла IX у прадзамкавым умацаванні і спальня герцага Карла, якая дайшла да нашых дзён практычна ў першапачатковым выглядзе.

Пасля смерці Карла X Густава (1654-1660) замак у якасці леннага ўладання належаў яго ўдаве Хедвізе Элеаноры. Пры ёй у замку былі праведзены новыя працы, падчас якіх, апроч іншага, быў збудаваны так званы флігель Каралевы. У 1708-1709 гадах былі перабудаваны верхнія паверхі замка.

Замкавая вежа
Трафейныя гарматы "Гальтэн" і "Суган"
Унутраны двор

Пасля 1715 года Грыпсхальмскі замак на некаторы час перастаў выкарыстоўвацца ў якасці каралеўскай рэзідэнцыі. Некаторыя яго памяшканні ў гэты перыяд былі адведзены пад турму, аднак у часы кіравання Густава III (1771-1792) ён ізноў перажыў росквіт. Тым часам былі пабудаваны будынкі для прыдворных і Грыпсхальмскі замкавы тэатр. У 1773 годзе каралева Сафія Магдалена арганізавала ў замку невялікі тэатр, а ў 1781 архітэктару Эрыку Пальмстэту было даручана ператварыць яго ў паўнавартасны прыдворны тэатр. Праз год ён быў гатовы. У ім была ўладкована новая сцэна з тэатральнымі механізмамі для змены дэкарацый.

У 1809 годзе ў Грыпсхальмскім замку падпісаў адрачэнне ад прастола кароль Густаў IV Адольф.

Заснаванае ў 1889 годзе Грыпсхальмскае таварыства ў 1891-1899 гадах правяло паэтапную рэканструкцыю замка па чарцяжах архітэктара Фрэдрыка Лільеквіста. Яе мэтай было вызваленне замка ад архітэктурных напластаванняў XVII і XVIII стагоддзяў і вяртанне яму рэнесанснага выгляду. Пры рэалізацыі гэтага спрэчнага рашэння да каралеўскіх пакояў быў надбудаваны трэці паверх. Перабудова падверглася рэзкай крытыцы, у тым ліку і пісьменніка Вернера фон Хейдэнстама.

У наш час у замку размяшчаецца музей, часткай якога з'яўляецца і Шведская дзяржаўная партрэтная галерэя з яе 1400 партрэтамі выбітных шведскіх дзеячаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Eriksson, Eva Den moderna stadens födelse: svensk arkitektur 1890-1920 (Ordfront, Stockholm: 1990) ISBN 91-7324-322-1
  • Strömbom, Sixten Gripsholm: slottet och dess samlingar 1537-1937 (Nordisk rotogravyr, Stockholm: 1937)
  • Tucholsky, Kurt "Schloss Gripsholm"

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

{{#coordinates:}}: cannot have more than one primary tag per page

  1. 1,0 1,1 1,2 Monuments database — 2017.