Кацярына Ягелонка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Katarina Jagellonica av Polen
польск.: Katarzyna Jagiellonka
Cranach the Younger Catherine Jagiellon.jpg
Armoiries Reine Catherine Jagellon.svg
Сцяг Каралева-кансорт Швецыі
30 верасня 1568 — 16 верасня 1583
Каранацыя 10 ліпеня 1569 года ў Кафедральным саборы Упсалы
Папярэднік Катарына Монсдотэр
Пераемнік Гуніла Бельке
Сцяг Герцагіня Фінляндыі
4 кастрычніка 1562 — 16 верасня 1583

Нараджэнне 1 лістапада 1526 года, Кракаў, Рэч Паспалітая
Смерць 16 верасня 1583, Трэ-Крунур, Стакгольм, Каралеўства Швецыя
Месца пахавання Кафедральны сабор Упсалы
Род POL COA Jagiellonowie.svg Ягелоны
Бацька Жыгімонт I Стары
Маці Бона Сфорца
Муж Юхан III
Дзеці Ізабэла Шведская, Жыгімонт III Ваза, Ганна Шведская
Веравызнанне Рымска-Каталіцкая Царква
Дзейнасць валадарная каралева
Commons-logo.svg Кацярына Ягелонка на Вікісховішчы

Кацярына Ягелонка (па-польску. Katarzyna Jagiellonka, па-швед. Katarina Jagellonica av Polen 1 лістапада 1526, Кракаў, Рэч Паспалітая — 16 верасня 1583, Замак Трэ-Крунур Стакгольме, Каралеўства Швецыя) — герцагіня Фінляндыі (1562), каралева-кансорт Швецыі (1568), вялікая герцагіня Фінляндыі (1581). З роду Ягелонаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Кацярына Ягелонка — малодшая дачка польскага караля Жыгімонта I і Боны Сфорца, жонка шведскага караля Юхана III, маці польскага караля і вялікаго князя літоўскага Жыгімонта III.

У 1561 году пасля смерці першай жонкі да яе сватаўся Іван Грозны, але яму было адмоўлена і ён жаніўся на Марыі Цемрукоўне. 4 кастрычніка 1562 года Кацярына ў Вільне ажанілася з сынам шведскага караля Густава I і братам кіруючага на той момант караля Эрыка XIV, герцагам фінляндскім Юханам. Юхан не атрымаў ад брата дазволу на шлюб, які спачатку не працівіўся. Але ў 1561 гадзе адбылася рэзкая перамена ў палітычных адносінах Рэчы Паспалітай і Швецыі з прычыны барацьбы за Лівонію. Пры гэтых умовах Эрыку XIV было нязручна, каб яго брат парадніўся з польскім каралём, і ён стаў адгаворваць Юхана ад шлюбу, аднак напоперак жаданню Эрыка XIV вяселле адбылося. Маладажоны пасяліліся ў замку Обу (Фінляндыя).

Дзейнасць Юхана у Лівоніі прымусіла Эрыка XIV объявить вайну брату. Дзеля захопу замку былі адпраўлены войскі і 12 жніўня 1563 году замак капітуліраваў. Ёхан быў адпраўлены ў замак Грыпсхольм (Швецыя). Кацярына па ўласнай волі пайшла з мужам у палон са спасылкай на надпіс на заручальным пярсцёнку — Nemo nisi mors — Ніхто, акрамя смерці [нас не разлучыць].

Эрык XIV заключыў саюз з Расіяй, што азначала, што ён пагадзіўся выдаць Катарыну былому свату Івану IV. Магчыма, цар планаваў выкарыстаць яе ў якасці закладніцы на перамовах з Рэччу Паспалітай. Аднак Эрык адмовіўся выконваць дамоўленасць. Кацярына накіравала Эрыку як мінімум два лісты з просьбай вызваліць ў 1565 годзе.

Пад час заключэння Кацярына нарадзіла ў 1564 году дачку Ізабылу (памерла ў 1566), у 1566 году — сына Жыгімонта, а 17 мая 1568 года — дачка Ганну.

Памятная манета караля Юхана III і каралевы Кацярыны Ягелонкі.

У кастрычніку 1567 годзе Юхан і Кацярына памірыліся з Эрыкам XIV у Вэнтхольмене побач з замкам Свартшё, пасля чаго былі вызвалены. У гэты час Кацярына напісала сваёй сястры Сафіі: «Гасподзь Бог пазбавіў караля Швецыі яго розуму, што дапамагло нам вызваліцца», але яна таксама напісала, што Эрык не зусім з’ехаў з глузду, а «быў апантаны адчаем і раскаяннем з-за яго ўчынкаў, якія не даюць яму спакою»[3]. Увесну 1568 г. рускія пасланцы ў Стакгольме чакалі экстрадыцыі Кацярыны ў Расію. Неўзабаве пасля гэтага пачалося паўстанне Юхана і Карла супраць Эрыка. Падчас паўстання Кацярына жыла ў Вадстэне, а потым некалькі разоў наведвала манастыр у Вадстэны каб зрабіць ахвяраванні.

Кацярына ўрачыста уехала ў Стакгольм і была каранавана вясной 1569 года.

Кацярына выхавала сына Жыгімонта ў каталіцкай веры. У 1587 годзе ён стаў польскім каралём і вялікім князем літоўскім. У 1592 годзе ён стаў шведскім каралём, але яго прыхільнасць да каталіцызму і слабая сувязь з насельніцтвам краіны прывяло да яго змяшчэнню з трону ў 1599 году.

Кацярына памерла ў замку Трэ-Крунур 16 верасня 1583 года, пахавана ў саборы Упсалы[4].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #135566967 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 снежня 2014.
  2. 2,0 2,1 Katarina Jagellonica — 1917.
  3. Mattsson, Eva, Furstinnan: en biografi om drottning Katarina Jagellonica, Bring to Life, Vadstena, 2018
  4. С. J. Gardberg. Turun linnan kolme Katarinaa. Keuruu, 1995.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Herman Lindqvist: Historien om Sverige; Gustav Vasa och hans söner och döttrar (Gustav Vasa and his sons and daughters) (1997)
  • Åke Ohlmarks: Alla Sveriges drottningar (All the queens of Sweden) (1979).
  • Signum svenska kulturhistoria: Renässansen (The Renaissance) (2005)
  • Mattsson, Eva: Furstinnan — en biografi om drottning Katarina Jagellonica, Bring to Life, Vadstena, 2018