Гудбрандур Торлаксан
Выгляд
| Гудбрандур Торлаксан | |
|---|---|
| Гудбрандур Торлаксан. Партрэт XVII ст. | |
| Дата нараджэння | 1541[1][2][…] ці 1542[3][4][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 20 ліпеня 1627[6][7] |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | матэматык, перакладчык, перакладчык Бібліі, пісьменнік, лютэранскі пастар, багаслоў, епіскап |
| Альма-матар | |

Гудбрандур Торлаксан (ісл. Guðbrandur Þorláksson; 1541 (?) — 20 ліпеня 1627) — ісландскі царкоўны дзеяч, географ і матэматык, гуманіст.
Бацькамі Торлаксана былі Торлак Хадльгрымсан і Хельга Ёнсдоцір. Вучыўся ў епіскапскай школе ў Холары (Ісландыя), пазней — у Капенгагенскім універсітэце. Пасля вучобы вярнуўся на радзіму, зрабіўся рэктарам школы ў Скалхольце. Пазней быў святаром у Брэйдаболстадуры і, з 8 красавіка 1571 года і да самой смерці — епіскапам Паўночнай Ісландыі ў Холары.
Торлаксан у 1584 годзе надрукаваў першы поўны пераклад Бібліі на ісландскую мову (так званая Гудбрандбіблія).
У 1590 годзе стварыў першую навуковую карту Ісландыі.
Зноскі
- ↑ Gudbrandur Thorlaksson // British Museum person-institution thesaurus Праверана 14 лютага 2022.
- ↑ Gudbrandur Thorlaksson // Encyclopædia Britannica Праверана 14 лютага 2022.
- ↑ opac.vatlib.it Праверана 14 лютага 2022.
- ↑ Identifiants et Référentiels — ABES, 2011. Праверана 14 лютага 2022.
- 1 2 Gudbrandur Thorláksson // Encyclopædia Britannica Праверана 14 лютага 2022.
- ↑ Gudbrandur Thorlaksson // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Biskup Guðbrandur Þorláksson (Thorlaksson) (1542 - 20 Jul 1627) // WikiTree — 2005. — ed. size: 13225705; ed. size: 9700000; ed. size: 11519313; ed. size: 14265778; ed. size: 22035076; ed. size: 23699588;ed. size: 40730669 Праверана 14 лютага 2022.