Гундабад

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гундабад
лац.: Gundobadus
Кароль бургундаў
473516
Сумесна з Хільперык I (473 — 480),,
Гадамар I (473 — 486),
Хільперык II (473 — 491),,
Гадэгізель (473 — 501)

Нараджэнне раней за 455 год
Смерць 516
Род Бургундская дынастыя[d]
Бацька Гундыёх[d]
Жонка Каратэна
Дзеці Гадамар II[d] і Сігізмунд
Веравызнанне арыянства
Дзейнасць манарх, magister militum, Patrikios
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гундабад (лац.: Gundobadus; раней за 455—516) — кароль бургундаў, кіраваў у 473—516 гадах, прэфект Рыма у 472—473 гадах, сын Гундыёха.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пачатак кіравання[правіць | правіць зыходнік]

У 472 годзе пасля смерці Рыцымера Гундабад стаў патрыцыем Рыма. У 473 год памёр яго бацька, кароль Гундыёх, і Гундабад прыняў рашэнне вярнуцца на радзіму. Першы час ён дзяліў уладу ў Бургундыі са сваім дзядзькам Хільперыкам I і трыма сваімі братамі. У 480 годзе Хільперык памёр, не пакінуўшы спадчынніка. З гэтага часу ў Бургундыі пачынаецца барацьба братоў за адзінаасобную ўладу. У 486 годзе Гундабад пазбавіўся аднаго са сваіх братоў, Гадамара I. У 493 годзе Гундабад закалоў мячом Хільперыка ІІ і загадаў кінуць яго жонку ў ваду з камнем на шыі, потым асудзіў на выгнанне двох яго дачок: старэйшую Крону (сышла ў манастыр) і малодшую Хлорэхільду (Клатыльду). Пасля забойства Хільперыка Гундабад выгнаў алеманаў з тэрыторыі сучаснай Швейцарыі. Прыкладна ў гэты ж час ён перашкодзіў спробам епіскапа вьенскага Авіта па распаўсюду каталіцызма ў Бургундыі. Пры гэтым сам епіскап не пацярпеў.

Знішчэнне братоў[правіць | правіць зыходнік]

Адносіны з двума братамі, што засталіся, былі даволі кепскімі, бо Гадэгізэль адкрыта прыняў пляменнік, якіх выгнаў Гундабад. Тым самым ён даў брату зразумець, што не падтрымлівае яго. Абодва каралі пачынаюць шукаць дапамогі адзін супраць аднаго ў караля франкаў Хлодвіга, уплыў якога ў Галіі рабіўся ў той час усё мацнейшым.

Хлодвіг прымае бок Гадэгізэля, які паабяцаў штогадовую даніну і тэрытораяльныя саступкі. У 500 года адбылася бітва ля Дыжона, на беразе ракі Уш. Хлодвіг, Гундабад і Гадэгізэль выйшлі кожны са сваім войскам. Даведаўшыся аб падыходзе Хлодвіга, Гундабад прапанаваў брату аб’яднацца супраць знешняга ворага. Гадэгізэль пагадзіўся, але ў бітве пры Дыжоне ён перайшоў на бок франкаў, і Гундабад быў разбіты. Гадэгізэль пайшоў на Вьен, а Гундабад збег у Авіньён, дзе быў абкладзены Хлодвігам. Але пад ціскам вестготскага караля Аларыха ІІ і пры ўмове штогадовай даніны, Хлодвіг знімае аблогу і адступае ў сваё каралеўства. Пасля гэтага, парушыўшы дамову з Хлодвігам, Гундабад абклаў брата ў Вьене. Хутка там адчуўся недахоп харчоў, і многія мірныя жыхары былі выгнаныя. У іх ліку быў вадаправодны майстар, які вырашыў адпомсціць крыўднікам, прыйшоў да Гундабада і распавёў, як той можа пранікнуць у горад. Гундабад вылучыў атрад, які прабраўся ў горад па вадаправоднаму каналу і нанес ўдар у тыл абаронцам. Абарона горада развалілася і Гадэгізэль паспрабаваў схавацца ў арыянскай царкве, але быў там забіты разам з епіскапам вьенскім. Такім чынам, Гундабад знішчыў усіх трох братоў і стаў адзінаасобным кіраўніком Бургундыі.

Гундабаду прыпісваецца ўвядзенне Бургундскай праўды, якая сумясціла гала-рымскія законы са звычаямі бургундаў.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]