Гурый Іларыёнавіч Барышаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Гурый Іларыёнавіч Барышаў
Дата нараджэння 30 красавіка 1928(1928-04-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 чэрвеня 2001(2001-06-14) (73 гады)
Род дзейнасці тэатразнавец, мастацтвазнавец
Месца працы
Навуковая ступень доктар мастацтвазнаўства (1990)
Навуковае званне
Альма-матар

Гурый Іларыёнавіч Ба́рышаў (30 красавіка 1928, Ташкент — 14 чэрвеня 2001) — беларускі тэатразнавец і мастацтвазнавец. Доктар мастацтвазнаўства, прафесар (1990). Акадэмік Беларускай акадэміі адукацыі (1999).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1950 годзе Ташкенцкі тэатральны інстытут. Працаваў у 1955—1967 і 1973—1978 гадах у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі, у 1961—1967 гадах у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце, загадчык кафедры гісторыі мастацтва, мовы і літаратуры, у 19671973 гадах у Галоўнай рэдакцыі БелСЭ. 3 1979 года на кафедры беларускай і сусветнай мастацкай культуры факультэта культуралогіі і сацыякультурнай дзейнасці ў Беларускім універсітэце культуры, у 1983—1994 — загадчык кафедры.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Даследуе гісторыю і тэорыю беларускага прафесійнага і народнага тэатра, тэатр Беларусі XVIII ст., сцэнаграфію. Аўтар раздзелаў у кнізе «Гісторыя беларускага тэатра» (т. 1, 1983), «Музычны тэатр Беларусі: Дакастрычніцкі перыяд» (1990), «Беларускі народны тэатр батлейка» (1962, з А. Саннікавым) і інш.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Театральная культура Белоруссии XVIII века. Мн., 1992.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]