Гыданскі паўвостраў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Карта размяшчэння Гыданскага паўвострава ў Карскім моры.

Гыданскі паўвостраў — паўвостраў на поўначы Заходне-Сібірскай раўніны, паміж Тазаўскай і Обскай губамі на захадзе і Енісейскім залівам на ўсходзе (Карскае мора). Даўжыня каля 400 км, шырыня да 400 км. Паверхня - узгорыстая раўніна, складзеная марскімі і ледавіковымі антрапагенавымі адкладамі; на поўдні пераходзіць у Танамскае ўзвышша, вышынёй да 200 м. Клімат суровы. Сярэдняя тэмпература студзеня - 26-30 ° С, ліпеня ад 4 да 11,5 °С. Ападкаў 200-300 мм у год. Пераважаюць мохава-лішайнікавыя і хмызняковыя тундры; на поўдні - лесатундравыя рэдкалессі. Аленегадоўля, паляванне і рыбалоўства. Радовішча прыроднага газу.