Спіс графаў дэ Пуацье
Граф дэ Пуацье (фр.: comte de Poitiers) — тытул кіраўніка сярэдневяковага графства Пуацье ў Францыі (гістарычная вобласць Пуату). У раннія перыяды гісторыі графства тытул яго кіраўніка гучаў як граф Пуату.
Графства Пуату (Пуацье)
[правіць | правіць зыходнік]Першыя згадкі пра наяўнасць пасады графа ў Пуацье адносяцца яшчэ да эпохі Меравінгаў, аднак тэрыторыя, на якую распаўсюджвалася ўлада гэтых графаў не вядомая. У 778 годзе Карл Вялікі падзяліў Аквітанію на графствы, з якіх пяць знаходзіліся ў межах гістарычнай вобласці Пуату. У IX стагоддзі графы Пуацье распаўсюдзілі сваю ўладу на тэрыторыю ўсяго Пуату, падпарадкаваўшы Сентонж і Аніс, аднак страцілі значную частку ўладанняў у даліне Луары, якія перайшлі пад кантроль графаў Анжуйскіх. У сярэдзіне X стагоддзя да граф Пуацье перайшоў прастол герцагства Аквітанія і сюзерэнітэт над усёй паўднёва-заходняй Францыяй ад Луары да Пірэнеяў. Апошняя прадстаўніца кіруючага дому дэ Пуацье — герцагіня Элеанора Аквітанская ў 1152 годзе выйшла замуж за графа Анжуйскага, а пазней — англійскага караля Генрыха II Плантагенета, у выніку чаго графства Пуацье ўвайшло ў склад «Анжуйскай імперыі». Пуату, аднак, захоўвала ўласную сістэму кіравання і звычаі, а мясцовая арыстакратыя перыядычна падымала паўстанні супраць цэнтральнай улады (мецяжы 1173—1179, 1188 і 1194 гадоў). У першай палове XIII стагоддзя графства было паступова заваявана каралямі Францыі, а буйное паўстанне баронаў Пуату на чале з домам Лузіньянаў было разгромлена ў 1142 годзе ў бітве пры Тайлебуры. У 1241 годзе графства было перададзена ў апанаж брату французскага караля Людовіка IX Альфонсу, які неўзабаве аб’яднаў пад сваёй уладай зямлі ад Пуату да Міжземнага мора. Пасля смерці Альфонса Пуату вярнулася ў склад дамена каралёў Францыі.
Графы дэ Пуацье
[правіць | правіць зыходнік]- Меравінгскія і каралінгскія графы
- Герэн дэ Трэў, першы вядомы граф Пуацье, VII стагоддзе
- Гатон (Ато), граф Пуацье з 735 года, суправіцель брата, Гунальда I, герцага Аквітаніі
- Абон, прызначаны графам Карлам Вялікім у 778 годзе, захоўваў пасаду прынамсі да 794 года (паводле іншых звестках, да 811 года[1])
- Рыхвін, граф Пуацье (811—814/815), граф Нанта (831—841)[2]
- 815—828: Бернар I, граф Пуацье ў 815—825.
- 828—839: Эменон дэ Пуацье, зрынуты ў 839 годзе за ўдзел у паўстанні Піпіна II, сын папярэдняга;
- 840—844: Бернар II, брат графа Эменона дэ Пуацье, жанаты з Білішыльдай, дачкой Раргона I, графа Мэна;
- 839—866: Рамнульф I дэ Пуацье, герцаг Аквітаніі (з 852), жаніўся на Білішыльдзе, удаве Бернара I;.
- 878—890: Рамнульф II дэ Пуацье, герцаг Аквітаніі (з 887), сын Рамнульфа I і Білішыльды дзю Мэн;
- 890—892: Эбль Манцер, герцаг Аквітаніі (890—893, 927—932), пабочны сын Рамнульфа II;
- 892—902: Адэмар (пам. у 926), сын Эменона;
- : 893 : Роберт I
- 902—934 : Эбль Манцер (другі раз)
- 934—963: Гільём I Кудлаты, герцаг Аквітаніі (з 962), сын папярэдняга;
- 963—995: Гільём II Жалезнарукі, герцаг Аквітаніі, сын папярэдняга;
- 995—1030: Гільём III Вялікі, герцаг Аквітаніі, сын папярэдняга;
- 1030—1038: Гільём IV Тоўсты, герцаг Аквітаніі, сын папярэдняга;
- 1038—1039: Эд, герцаг Аквітаніі, брат папярэдняга;
- 1039—1058: Гільём V, герцаг Аквітаніі, брат папярэдняга;
- 1058—1086: Гільём VI, герцаг Аквітаніі, брат папярэдняга;
- 1086—1127: Гільём VII Трубадур, герцаг Аквітаніі, сын папярэдняга;
- 1127—1137: Гільём VIII Святы, герцаг Аквітаніі, сын папярэдняга;
- 1137—1204: Элеанора Аквітанская, герцагіня Аквітаніі, дачка папярэдняга, замужам:
- 1137—1152: Людовік VII, кароль Францыі (1137—1180), першы муж Элеаноры, развяліся ў 1152 годзе;
- 1152—1189: Генрых II Плантагенет, кароль Англіі (з 1154), герцаг Нармандыі (з 1150), граф Анжу і Мэна (з 1151), другі муж Элеаноры.
- 1152—1189 : Генрых II Плантагенет, кароль Англіі (з 1154), герцаг Нармандыі (з 1150), граф Анжу і Мэна (з 1151), другі муж Элеаноры Аквітанскай;
- 1169—1196, 1199 : Рычард I Ільвінае Сэрца, кароль Англіі (з 1189), герцаг Аквітаніі (з 1169), сын Генрыха II і Элеаноры Аквітанскай;
- 1196—1198 : Атон Браўншвайгскі, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі (1198—1218), пляменнік папярэдняга;
- 1199—1216 : Іаан Беззямельны, кароль Англіі і герцаг Аквітаніі (з 1199), герцаг Нармандыі (1199—1204), брат Рычарда Львінае Сэрца;
- 1216—1224 : Генрых III (пам. 1272), кароль Англіі і герцаг Аквітаніі (1216—1272), сын папярэдняга, у 1224 годзе графства Пуацье было анексавана Францыяй.
- 1241—1271 : Альфонс дэ Пуацье (1220—1271), граф Тулузы (з 1249), брат Людовіка IX, караля Францыі, пасля смерці Альфонса графства Пуацье вярнулася ў склад дамена каралёў Францыі;
- 1311—1316 : Філіп I Доўгі (1291—1322), кароль Францыі (Філіп V Доўгі) і кароль Навары (1316—1322), пасля ўзыходжання на французскі прастол графства Пуацье вярнулася ў склад каралеўскага дамена;
- 1344—1350 : Жан I Добры (1319—1364), герцаг Нармандскі (1332—1350), кароль Францыі (1350—1364);
- 1351—1354 : Людовік I Анжуйскі (1339—1384), герцаг Анжуйскі з (1360), сын Іаана II Добрага, караля Францыі;
- 1354—1357 : Карл I Мудры (1338—1380), дафін з 1349, герцаг Нармандскі (1355-1364), кароль Францыі Карл V Мудры (1364—1380);
- 1357—1360 : Жан II Берыйскі (1340—1416), герцаг Берыйскі і Авернскі (з 1360), сын Іаана II Добрага, караля Францыі;
- 1369—1416 : Жан II Берыйскі (1340—1416), герцаг Берыйскі і Авернскі (з 1360), сын Іаана II Добрага, караля Францыі;
- 1416—1417 : Жан III Турэнскі (1398—1417), дафін (з 1415), герцаг Турэнскі (з 1407), герцаг Берыйскі (з 1416), сын Карла VI, караля Францыі;
- 1417—1422 : Карл II (1403—1461), дафін, герцаг Турэнскі, герцаг Берыйскі (1417—1422), кароль Францыі Карл VII Пераможца (1422—1461), пасля ўступа на французскі прастол графства Пуацье вярнулася ў склад каралеўскага дамена.
- 1547—1558 : Элеанора I Іспанская (1498—1558), каралева Францыі (1530—1547), жонка Францыска I;
- 1561—1587 : Марыя I Шатландская (1542—1587), каралева Шатландыі (1542—1587);
- Тытулярныя графы Пуацье
- 1664—? : Фердынанд-Францыск дэ Ры (1652—?), граф Пуацье.
- 1654—1713 : Фрэдэрык-Леанор дэ Пуацье (1654—1713), маркіз Пуацье.
- 1713—1715 : Фердынанд-Жазеф дэ Ры (1695—1715), граф Пуацье.
- Графы Пуацье (апанаж)
- 1778—1824 : Карл III Артуа (1757—1836), граф Пуацье.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Dillange M. Les Comtes de Poitou Ducs d'Aquitaine (778-1204) — La Crèche : Geste éditions, 1995. ISBN 2-910919-09-9; Cawlye C. Medieval lands. // Foundation for Medieval genealogy
- ↑ Цыт. па: Besly J. Histoire des comtes de Poitou et ducs d’Aquitaine. // Niort : Robin, 1840.
Спасылкі і літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Генеалогия графов де Пуатье на сайте Фонда средневековой генеалогии (англ.)
- Dillange M. Les Comtes de Poitou Ducs d'Aquitaine (778-1204). — La Crèche : Geste éditions, 1995. ISBN 2-910919-09-9
- Besly J. Histoire des comtes de Poitou et ducs d’Aquitaine. — Niort : Robin, 1840.