Гімназія № 23 (Мінск)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Гімназія № 23
Ранейшыя назвы Сярэдняя школа № 23
Заснавана 1947, гімназія з 2002
Дырэктар Ірына Леанідаўна Пасюкевіч
Тып гімназія
Вучняў 386
Адрас Беларусь, г. Мінск, праспект Незалежнасці, д. 45
Сайт gymn23.minsk.edu.by
Мовы англійская, кітайская

Гімназія № 23 (афіцыйная назва ДУА «Гімназія з беларускай мовай навучання» № 23 г. Мінска)[1] — адна з самых старых адукацыйных устаноў[2] Мінска. Навучанне вядзецца на беларускай мове[3]. 18 чэрвеня 2002 года ператворана ў гімназію з сярэдняй школы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Nuvola apps kaboodle.svg Вонкавыя відэафайлы
Nuvola apps kaboodle.svg «Як жыве беларускамоўная гімназія?» (відэарэпартаж TUT.BY)

У 1936—1940 гадах у памяшканні школы месцілася лётная вучэльня, у якой з 1947 па 1955 гады функцыянавала жаночая 10-гадовая школа № 23 Варашылаўскага раёна г. Мінска. З 1955 года прымалі юнакоў. З 1984 года ў школе адкрыты класы з ухілам у хакей і плаванне.

З 1990 года пачала ўводзіцца беларуская мова навучання.

18 чэрвеня 2002 года атрыманы статус гімназіі. У 2002 годзе быў адкрыты музей гісторыі Савецкага раёна.

З 1951 па 2007 гады навучальную ўстанову скончылі 3747 вучняў, 77 з іх з залатым медалём, 126 са срэбным.

У гімназіі з першага класа вывучаецца кітайская мова[4][5][6]. У 2013 годзе вучні гімназіі бралі ўдзел у міжнародным конкурсе на веданне кітайскай мовы і наведалі кітайскую школу ў горадзе Таншань[7].

У кастрычніку 2015 года кітайская кампанія «ZTE» перадала гімназіі электроннае абсталяванне для паляпшэння якасці навучання[8][9].

Зноскі

  1. Образовательная сеть © Управление образования, спорта и туризма администрации Советского района г.Минска. sovue.minsk.edu.by. Праверана 11 кастрычніка 2015.
  2. «Спіс абанентаў менскай аўтаматычнай тэлефоннай станцыі на 1936 год».. — Мінск, 1936. — С. 227.
  3. Выпускнікі беларускамоўнай гімназіі: «Скончылі школу — скончылася беларуская мова» (Belarussian), Радыё Свабода . Праверана 24 красавіка 2016.
  4. Китайский язык - с первого класса. www.tvr.by. Праверана 11 кастрычніка 2015.
  5. Изучение школьниками китайского языка сегодня - залог карьерного роста завтра, уверены в минской гимназии. НОВОСТИ. Праверана 24 красавіка 2016.
  6. Виктория Гулько А вы говорите по-китайски?. «Минский Курьер» (21 верасня 2009).
  7. Администрация Советского района - Информация о конкурсе « Китайский мост», экскурсионной поездке учащихся гимназии №23 в КНР. sov.minsk.gov.by. Праверана 11 кастрычніка 2015.
  8. Корпорация ZTE передала минской гимназии №23 планшеты, мультимедийный проектор и оборудование для wi-fi (ru-RU). Белорусское телеграфное агентство (22 кастрычніка 2015). Праверана 26 красавіка 2016.
  9. От китайских друзей получила в подарок 20 планшетов минская гимназия № 23. www.sb.by. Праверана 26 красавіка 2016.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]