Гімназія № 74 (Мінск)
Гімназія № 74 | |
---|---|
Заснавана | 1961 год (школа), 2002 (гімназія) |
Дырэктар | Уюнова А.І. |
Тып | ДУА |
Краіна | |
Адрас |
![]() |
Сайт | http://vk.com/gimnazia74 |
Гімназія № 74 — сярэдняя навучальная ўстанова ў Кастрычніцкім раёне Мінска.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Сярэдняя школа № 74 была заснавана ў 1961 годзе. У 2002 годзе пераназвана ў гімназію № 74.
Адукацыйны працэс
[правіць | правіць зыходнік]У гімназіі на паглыбленым роўні вывучаецца французская мова. У 1997 годзе на базе аднаго з восьмых класаў гімназіі адкрылася першая ў Беларусі білінгвістычная група, дзе на французскай мове вывучаюцца французская гісторыя і літаратура, а таксама ўводзіны ў эканоміку і сацыялогія (пазней французская мова ўведзеная і ў іншыя дысцыпліны, у прыватнасці, на ўроках працоўнага навучання[1]). Выбар гімназіі ў якасці першай у краіне эксперыментальнай пляцоўкі быў зроблены прадстаўнікамі пасольства Францыі, якія азнаёміліся з сітуацыяй у школах Мінска з выкладаннем французскай мовы[2]. Гімназія з'яўляецца адной з некалькіх сярэдніх навучальных устаноў Беларусі, якія наўпрост фінансуюцца пасольствам Францыі. Выкладчыкі гімназіі праходзяць падрыхтоўку ў Цэнтры педагагічных даследаванняў горада Вішы[3]. Адзін з двух школьных тэатраў, Clartes, іграе на французскай мове і бярэ ўдзел у міжнародных фэстах[2][4] (у прыватнасці, Pantomimes Orthez у французскім Артэзе[3] і тэатральны фэст у Ла Турландры, куды тэатр трапіў пасля перамогі ў Фэсце франкафонных аматарскіх тэатраў Беларусі 2003 года[5]).
Апроч білінгвістычных, у гімназіі створаны класы фізіка-матэматычнага і філалагічнага профілю[4].
Пасля 10 класа ўсе ахвотнікі могуць паступіць на бясплатнай аснове ў філіял Універсітэта Мантэск'ё Бардо IV.
Адміністрацыя
[правіць | правіць зыходнік]Станам на восень 2012 года дырэктарам гімназіі была Аляксандра Іванаўна Уюнова, завучам — Алена Эдуардаўна Пятрова.
Здарэнні
[правіць | правіць зыходнік]23 мая 2016 года настаўнік рускай мовы і літаратуры была шпіталізавана са множнымі нажавымі параненнямі шыі, рук і тулава. Вучань 9 класа быў арыштаваны па абвінавачванні ў спробе забойства.[6]
Зноскі
- ↑ Людмила Васильевна Микулич.. Создание условий для развития творческой активности учащихся в образовательном пространстве гимназии . Минский городской исполнительный комитет: Комитет по образованию Мингорисполкома. Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2012. Праверана 2011-11-2.
- ↑ а б Алла Казакова.. Друг друга понять помогают Дюма и Вольтер(недаступная спасылка). Вечерний Минск (13 мая 1998). Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2012. Праверана 15 кастрычніка 2011.
- ↑ а б Материалы к Единому дню информирования 15 марта 2007 года по теме: «Внешняя политика Республики Беларусь. Защита национальных интересов и формирование позитивного имиджа страны на международной арене» Архівавана 2 чэрвеня 2011. на сайте Минского горисполкома
- ↑ а б Алла Казакова.. Французский язык до Авиньона доведет(недаступная спасылка). Вечерний Минск (10 мая 1999). Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2012. Праверана 15 кастрычніка 2011.
- ↑ Лучшие франкофоны — в 74-й гимназии Минска . Деловая газета (30 апреля 2003). Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2012. Праверана 2011-11-2.
- ↑ СК: покушение на учителя совершено в Минске . Sputnik (23 мая 2016). Праверана 16 жніўня 2016.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сайт Гімназіі № 74 Архівавана 28 мая 2016.
- "Сказка". Вечерний Минск, 13 октября 2011 (четверг) № 118 (12421). 2011-10-13. Праверана 2011-10-15.
Сказка Андрея Шкатуло и Кати Шагойко — учащихся 6-го "Б" класса 74-й минской гимназии — заняла первое место и была особо отмечена французской писательницей Жизель Пино