Гісторыя версій Android

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Гісторыя версій мабільнай аперацыйнай сістэмы Android пачалася з выпуску яе першай бэта-версіі 5 лістапада 2007 года. Першая камерцыйная версія Android 1.0 была выпушчана 23 верасня 2008 года. З 2011 года Google выпускае новыя версіі штогод.[1] Анонс новых выпускаў адбываецца на канференцыі Google I/O, адразу ж выпускаецца бэта-версія для смартфонаў Google Pixel. Стабільная версія выходзіць пазней у тым жа годзе.

Агляд[правіць | правіць зыходнік]

Распрацоўка Android пачалася ў 2003 годзе кампаніяй Android, Inc., якая была набыта Google у 2005 годзе.[2] Бэта-версія была выпушчана 5 лістапада 2007 года[3][4], у той час як SDK (англ.: Software development kit, камплект распрацоўкі праграмнага забеспячэння) быў выпушчаны 12 лістапада 2007 года.[5] І сама аперацыйная сістэма, і SDK былі выпушчаны разам з іх зыходным кодам як свабоднае праграмнае забеспячэнне пад ліцэнзіяй Apache.[6]

Першы публічны выпуск Android 1.0 адбыўся разам з выпускам смартфона T-Mobile G1 (таксама вядомы як HTC Dream) у кастрычніку 2008 года.[7] Версіі Android 1.0 і 1.1 не мелі кодавых назваў.[8]

Менеджэр праекта, Раян Гібсан, прапанаваў выкарыстоўваць найменні на кандытарскую тэматыку, пачынаючы з версіі Android 1.5 Cupcake. У жніўні 2019 года Google абвясціла, што спыняе выкарыстанне тэматыкі кандытарскіх вырабаў і будзе выкарыстоўваць толькі лічбавы парадак для наступных версій.[9] Першай у лічбавым парадку была выпушчана версія Android 10 у верасні 2019 года.

Гісторыя версій[правіць | правіць зыходнік]

Назва Унутраная кодавая назва[10] Нумар версіі Узровень API Дата стабільнага рэліза
Android 1.0 Н/Д Старая версія, больш не падтрымліваецца: 1.0 1 23 верасня 2008
Android 1.1 Petit Four Старая версія, больш не падтрымліваецца: 1.1 2 9 лютага 2009
Android Cupcake Cupcake Старая версія, больш не падтрымліваецца: 1.5 3 27 красавіка 2009
Android Donut Donut Старая версія, больш не падтрымліваецца: 1.6 4 15 верасня 2009
Android Eclair Eclair Старая версія, больш не падтрымліваецца: 2.0 5 27 кастрычніка 2009
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 2.0.1 6 3 снежня 2009
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 2.1 7 11 студзеня 2010[11]
Android Froyo Froyo Старая версія, больш не падтрымліваецца: 2.2 – 2.2.3 8 20 мая 2010
Android Gingerbread Gingerbread Старая версія, больш не падтрымліваецца: 2.3 – 2.3.2 9 6 снежня 2010
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 2.3.3 – 2.3.7 10 9 лютага 2011
Android Honeycomb Honeycomb Старая версія, больш не падтрымліваецца: 3.0 11 22 лютага 2011
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 3.1 12 10 мая 2011
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 3.2 – 3.2.6 13 15 ліпеня 2011
Android Ice Cream Sandwich Ice Cream Sandwich Старая версія, больш не падтрымліваецца: 4.0 – 4.0.2 14 18 кастрычніка 2011
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 4.0.3 – 4.0.4 15 16 снежня 2011
Android Jelly Bean Jelly Bean Старая версія, больш не падтрымліваецца: 4.1 – 4.1.2 16 9 ліпеня 2012
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 4.2 – 4.2.2 17 13 лістапада 2012
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 4.3 – 4.3.1 18 24 ліпеня 2013
Android KitKat Key Lime Pie Старая версія, больш не падтрымліваецца: 4.4 – 4.4.4 19 31 кастрычніка 2013
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 4.4W – 4.4W.2 20 25 чэрвеня 2014
Android Lollipop Lemon Meringue Pie Старая версія, больш не падтрымліваецца: 5.0 – 5.0.2 21 4 лістапада 2014[12]
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 5.1 – 5.1.1 22 2 сакавіка 2015[13]
Android Marshmallow Macadamia Nut Cookie Старая версія, больш не падтрымліваецца: 6.0 – 6.0.1 23 2 кастрычніка 2015[14]
Android Nougat New York Cheesecake Старая версія, больш не падтрымліваецца: 7.0 24 22 жніўня 2016
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 7.1 – 7.1.2 25 4 кастрычніка 2016
Android Oreo Oatmeal Cookie Старая версія, больш не падтрымліваецца: 8.0 26 21 жніўня 2017
Старая версія, больш не падтрымліваецца: 8.1 27 5 снежня 2017
Android Pie Pistachio Ice Cream[15] Старая версія, больш не падтрымліваецца: 9 28 6 жніўня 2018
Android 10 Quince Tart[16] Старая версія, больш не падтрымліваецца: 10 29 3 верасня 2019
Android 11 Red Velvet Cake[16] Старая версія, пакуль падтрымліваецца: 11 30 8 верасня 2020
Android 12 Snow Cone Старая версія, пакуль падтрымліваецца: 12 31 4 кастрычніка 2021
Android 12L Snow Cone v2 Старая версія, пакуль падтрымліваецца: 12.1[17] 32 7 сакавіка 2022
Android 13 Tiramisu Старая версія, пакуль падтрымліваецца: 13 33 15 жніўня 2022
Android 14 Upside Down Cake Апошняя стабільная версія: 14 34 4 кастрычніка 2023
Android 15 Vanilla Ice Cream Наступны рэліз: 15 Н/Д 3 квартал 2024
Легенда:
Старая версія
Старая версія, падтрымліваецца
Апошняя версія
Апошні рэліз-кандыдат
Наступны рэліз

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Fedewa. What's the Latest Version of Android?. How-To Geek (12 студзеня 2023). Праверана January 30, 2023.
  2. Elgin. Google Buys Android for Its Mobile Arsenal. Bloomberg Businessweek. Bloomberg (17 жніўня 2005). Архівавана з першакрыніцы February 27, 2011. Праверана February 20, 2012.
  3. Google Launches Android, an Open Mobile Platform. Google Operating System (5 лістапада 2007). Архівавана з першакрыніцы September 30, 2011.
  4. Live Google's gPhone Open handset alliance conference call (transcript). Gizmodo (5 лістапада 2007). Архівавана з першакрыніцы February 7, 2013. Праверана February 8, 2013.
  5. Google releases Android SDK. MacWorld (12 лістапада 2007). Архівавана з першакрыніцы August 22, 2010. Праверана February 8, 2013.
  6. Paul. Why Google chose the Apache Software License over GPLv2 for Android(нявызн.). Ars Technica (6 лістапада 2007). Праверана December 9, 2022.
  7. The history of Android: Android 1.0—introducing Google Apps and actual hardware. Ars Technica (16 чэрвеня 2014). Архівавана з першакрыніцы March 10, 2015. Праверана December 5, 2018.
  8. Codenames, Tags, and Build Numbers. Android Open Source Project. Google. Праверана June 1, 2022.
  9. A pop of color and more: updates to Android's brand. Google (22 жніўня 2019).
  10. Codenames, Tags, and Build Numbers. Android Open Source Project. Google. Праверана June 1, 2022."Codenames, Tags, and Build Numbers". Android Open Source Project. Google. Retrieved June 1, 2022.
  11. Android 2.1 SDK.
  12. refs/tags/android-5.0.0_r1 – platform/system/core – Git at Google. android.googlesource.com.
  13. refs/tags/android-5.1.0_r1 – platform/system/core – Git at Google. android.googlesource.com.
  14. refs/tags/android-6.0.0_r1 – platform/system/core – Git at Google. android.googlesource.com.
  15. Parker. Android P being referred to as 'Pistachio Ice Cream' internally at Google. Neowin. Neowin LLC. Праверана December 15, 2021.
  16. а б Gartenberg. Even Android 11 is cake. The Verge. Vox Media, LLC (23 ліпеня 2020). — «Burke revealed last year that Android Q had been internally known as "Quince Tart"»  Праверана July 27, 2021.
  17. Android 12L is official as "Android 12.1," rolling out now to Pixel phones. Ars Technica (7 сакавіка 2022). Праверана 8 сакавіка 2023.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]