Дабаснянская цукровая мануфактура

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дабасня́нская цукро́вая мануфакту́ра — колішняя мануфактура, якая дзейнічала ў 18391862 гадах у маёнтку Добасна Бабруйскага павета (цяпер аграгарадок у Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці). Мела агнявы рухавік і гідраўлічныя прэсы (у 18601862 гадах — тры). У 1839 годзе працавала 176, у 1859 годзе — 63 рабочых. У 18611862 гадах за суткі перапрацоўвала да 900 пудоў буракоў, з якіх атрымлівалі па 36 пудоў цукровага пяску. Прадукцыя вывозілася ў Маскву, Крамянчуг, Херсон.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]