Давыд Львовіч Глінскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Давыд Львовіч Глінскі
Дата нараджэння 26 чэрвеня 1857(1857-06-26)
Месца нараджэння
Дата смерці не раней за 1916
Род дзейнасці урач, ваенны ўрач, падарожнік, пісьменнік
Навуковая ступень доктар медыцыны[d] (1893)
Альма-матар
Узнагароды
Ордэн Святой Ганны ордэн Святога Станіслава 2 ступені ордэн Святога Станіслава 3 ступені ордэн Зоркі Эфіопіі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Давыд Львовіч Глінскі (26 чэрвеня 1857, Гродна — пасля 1916) — беларускі ваенны ўрач, падарожнік і аўтар медыцынскіх і мемуарных твораў. Доктар медыцыны (1893)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дзяцінства і адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і святара. Месцам яго нараджэння лічыцца Гродна, але сам ён лічыў сябе ўраджэнцам Валынскай губерні[2]. Пасля заканчэння Валынскай духоўнай семінарыі ў 1877 годзе паступіў у Пецярбургскую ваенна-медыцынскую акадэмію, якую паспяхова скончыў у 1882 годзе на казённы кошт і быў накіраваны на ваенную службу[2].

Ваенная служба[правіць | правіць зыходнік]

У 1882 годзе быў прызначаны малодшым урачом лятучых артылерыйскіх паркаў  (руск.) Варшаўскай акругі[2]. У 1886 годзе па ўласнай ініцыятыве дамогся пераводу ў Елізаветградскі лазарэт на пасаду малодшага ўрача. У 1889 годзе быў прыкамандзіраваны ў Пецярбургскую ваенна-медыцынскую акадэмію для падрыхтоўкі па ваенна-палявой хірургіі. Адначасова з вучобай яму ўдалося падрыхтавацца да экзаменаў і ў 1890 годзе сдаць на ступень доктара медыцыны[2].

Па запрашэнні І. П. Паўлава ў студзені 1891 года Д. Глінскі быў прыкамандзіраваны да Інстытута эксперыментальнай медыцыны  (руск.), дзе ствараўся аддзел фізіялогіі[2]. За кароткі час ён здолеў падрыхтаваць і паспяхова абараніць дысертацыю «Да фізіялогіі кішак»[2].

У 1891 годзе Ваенным міністэрствам пераведзены для працягу службы ў Гродна[2], дзе яго прызначылі на пасаду малодшага ўрача. Д. Глінскі стаў займацца хірургіяй, але не пакінуў цікавасці да фізіялогіі стрававання. У 1892 годзе быў павышаны ў пасадзе і прызначаны старшым урачом 103-га Петразаводскага пяхотнага палка  (руск.)[2].

У 1892 годзе ў складзе групы афіцэраў Гродзенскага гусарскага палка ажыццявіў коннае падарожжа ў Індыю[1].

У 1895 годзе Д. Глінскі на правах прыкамандзіраванага апынуўся ў Маскве ў Лабараторыі І. П. Паўлава, дзе здолеў распрацаваць мадыфікаваную фістулу і аперацыю па яе накладванні на слінныя залозы. Такім чынам ён першым у свеце здолеў прапанаваць арыгінальную методыку атрымання чыстай, не змяшанай з ежай сліны. З-за неабходнасці вяртання ў Гродна і занятасці службай Д. Глінскі не здолеў апублікаваць вынікі, атрыманыя пад кіраўніцтвам І. Паўлава, але 13 мая 1895 года на чарговым паседжанні Таварыства рускіх урачоў Пецярбурга  (руск.) ён выступіў з дакладам «Пра вопыт доктара Глінскага над работай слінных залоз», пазней яго даклад быў апублікаваны ў «Трудах общества…»[2]. Дзякуючы гэтаму фістулы «па Глінскім» атрымалі вядомасць і шырокае прымяненне не толькі ў Расіі, але і за мяжой[2].

Падчас італа-эфіопскай вайны 1895-1896 гадоў  (руск.). у 1896-97 гадах дабраахвотна, як хірург атрада Расійскага Чырвонага Крыжа[2], удзельнічаў у аказанні дапамогі Эфіопіі (Абісініі)[1].

У 1900 годзе яму прысвоены чын стацкага саветніка, і ён прызначаны начальнікам адзела Пецярбургскага завода ваенна-ўрачэбных нарыхтовак[2].

У 1907 годзе прыняты на службу ў Галоўнае ваенна-медыцынскае ўпраўленне ваеннага міністэрства, дзе займаў кіруючыя пасады. За дасягнутыя поспехі атрымаў чыны сапраўднага стацкага саветніка, потым тайнага саветніка. З 1913 года складаўся дарадчым членам ваенна-санітарнага вучонага камітэту[2].

Пасля 1916 года лёс невядомы[2].

Грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Быў актыўным членам Таварыства ўрачоў Гродзенскай губерні, часта выступаў на паседжаннях з дакладамі. Па яго ініцыятыве праведзена абследванне стану зроку вучняў школ Гродна[2].

У Вільні і Гродне выступаў з публічнымі лекцыямі пра Эфіопію[3].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Дысертацыя прысвечана вывучэнню ўплыву псіхічнага раздражнення на выдзяленне страўнікавага соку ў сабак[2]. Пры гэтым Д. Глінскі распрацоўваў і шырока прымяняў поліфістульныя методыкі[2].

Навуковыя творы[правіць | правіць зыходнік]

  • К физиологии кишек : дисертация на степень доктора медицины Д. Л. Глинского. ― Санкт-Петербург, 1891. (В51364)

Пісьменніцкая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар успамінаў пра італа-эфіопскую вайну[1].

Асобныя творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Харрар и его обитатели / [Д. Глинский]. — Гродна : Губ. тип., 1897. — [2], 36 с
  • Жизнь русского санитарного отряда в Харраре : (Из воспоминаний об Абиссинии) / [Д. Глинский]. — Гродна : Губ. тип., 1899. — 38 с.; 19.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

За аказанне медыцынскай дапамогі падчас эпідэміі сыпнога тыфу  (руск.)[3] атрымаў:

  • Эфіопскую зорку 2-й ступені
  • памятны знак Абісінскага Чырвонага Крыжа

За арганізацыю ваенна-медыцынскай дапамогі атрымаў:

  • Ордэн Святой Ганны
  • Ордэн Святога Станіслава 2-й і 3-й ступені

Адрасы[правіць | правіць зыходнік]

У Санкт-Пецярбургу жыў па наступных адрасах[4]:

Спадчына[правіць | правіць зыходнік]

У Расійскім дзяржаўным архіве літаратуры і мастацтва  (руск.) захоўваюцца лісты Глінскага Давыда Львовіча да Панцялеева Лангіна Фёдаравіча (Крайнія даты: 1 студзеня 1813-12 сакавіка 1917. Колькасць лістоў: 3. Шыфр: ф. 1691 воп. 1 адз. зах. 154)[4].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 5. — Мінск, 1997.
  • Наследники Гиппократа : Белорусы в истории мировой медицины / Валерий Ермоленко // Новая Немига литературная. — 2009. — № 3. — С. 125—142.