Давыд Фёдаравіч Тухманаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Давыд Фёдаравіч Тухманаў
руск.: Давид Фёдорович Тухманов
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 20 ліпеня 1940(1940-07-20)[1] (83 гады)
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар
Інструменты фартэпіяна
Жанры арт-рок, поп-музыка і опера
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі прэмія Ленінскага камсамола
Узнагароды
ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені ордэн Дружбы народаў
Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР Народны артыст Расійскай Федэрацыі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Давыд Фёдаравіч Тухманаў (руск.: Дави́д Фёдорович Тухма́нов; нар. 20 ліпеня 1940, Масква, РСФСР) — савецкі і расійскі кампазітар, піяніст; народны артыст Расійскай Федэрацыі (2000), лаўрэат дзвюх Дзяржаўных прэмій Расійскай Федэрацыі (2003, 2020) і прэміі Ленінскага камсамола (1977).

Працаваць у жанры песні пачаў у 1960-я гады. Першая пласцінка, якая выйшла на фірме «Мелодыя» ў 1965 годзе, пазначала Тухманава як аранжыроўшчыка да песень Булата Акуджавы і Юрыя Візбара. Свой першы эстрадны хіт «Апошняя электрычка» (аўтар слоў — Міхал Ножкін) напісаў у 1964 годзе. У 1966 годзе ў радыёперадачы «З добрай раніцай!» яе выканаў спявак Уладзімір Макараў, адкрыўшы дарогу песням Тухманава на тэлебачанне. Пазней перайшоў да напісання цыкла патрыятычных песень, з якіх вядомымі зрабіліся «Я люблю цябе, Расія», «Мой адрас — Савецкі Саюз», «Мы — вялікая сям’я» і іншыя.

У 1968 годзе паэт Анегін Гаджыкасімаў напісаў на мелодыю Тухманава «Усходнюю песню». Пасля з’яўлення на Усесаюзным радыё ў перадачы «З добрай раніцай!», песня зрабіла знакамітым у СССР яе першага выканаўцы — Валерыя Абадзінскага, з якім Тухманаў супрацоўнічаў да 1974 года.

У 1972 годзе быў удастоены Прэміі Маскоўскага камсамола за песні грамадзянскай тэмы — «Дзень без стрэлу», «Зямля чорная» і іншыя.

У 1972 годзе быў выпушчаны першы аўтарскі дыск «Як выдатны свет», у якім Тухманаў упершыню аб’яднаў песні ў адзін альбом, дзе гучалі галасы новых выканаўцаў — А. Градскага, Леаніда Бергера, Н. Бродскай, Г. Нянашавай. Атрымалася кружэлка, аб’яднаная па прынцыпе сюіты, іншымі словамі, з выразна выбудаванай канцэпцыяй. Сам Тухманаў пазней заяўляў, што ўсе яго пласцінкі — гэта эксперыменты над музыкай у імкненні стварыць нешта новае, незвычайнае, а прынцып сюітнасці быў запазычаны ў The Beatles, асабліва з канвы альбома Sgt. Pepper’s Lonely Hearts Club Band.

Зноскі

  1. David Tuchmanov // Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]