Перайсці да зместу

Давіл Расціславіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Давіл Расціславіч
Нараджэнне 2-я палова XII ст.
Смерць пачатак XIII ст.
Род Рагвалодавічы
Бацька Расціслаў Рагвалодавіч
Дзеці Від і Гердзень

Давіл Расціславіч — гіпатэтычны князь віленскі (пасля 1130-х) з роду Ізяславічаў Полацкіх (Рагвалодавічаў).

Паводле Васкрасенскага летапісу, сын князя Расціслава. У 1129 годзе разам з бацькам, малодшым братам Маўкольдам і іншымі полацкімі князямі сасланы ў Візантыю. Пазней вільняне паслалі па яго з братам у Візантыю, каб Давіл сеў на стальцы у Вільні. Васкрасенскі ж летапіс ад князя Давіла выводзіць радавод вялікіх князёў літоўскіх.

Большасць даследчыкаў, аднак, скептычна ставіцца да звестак Васкрасенскага летапісу і іншых позніх крыніц пра паходжанне літоўскіх князёў з роду полацкіх князёў Ізяславічаў. На думку Валянціны Ахотнікавай, Васкрасенскі летапіс, дзе сцвярджаецца полацкае паходжанне Маўкольда і Давіла Расціславічаў, змяшчае звесткі ранейшай крыніцы — Радаслоўя вялікіх князёў Літоўскіх[1], якое створана ў Маскве ў 1530-я гады і праз храналагічныя несастыкоўкі лічыцца сумнеўным.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]