Перайсці да зместу

Від (князь літоўскі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Від-Раман Давілавіч
Вялікі князь літоўскі
1268 — 1270
Папярэднік Шварн
Пераемнік Трайдзень

Нараджэнне 1190-я
Смерць 1270(1270)
Род Рагвалодавічы, адзін з заснавальнікаў Гедзімінавічаў
Бацька Давіл Расціславіч
Дзеці Трайдзень(?), Даўмонт(?) Нарымунт, Гольша,Гедрус

Від «Воўк», або Віт у хрышчэнні Раман (? — да 1270) — легендарны[1] вялікі князь літоўскі.

Заходнім крыніцам невядомы, успамінаецца толькі ў познім Васкрасенскім летапісам, паводле якога ён сын Давіла Расціславіча, брат Гердзеня і бацька Трайдзеня, але такую генеалогію лічаць няслушнай, а гістарычнасць Віда адмаўляюць[2]. Некаторыя аўтары ўсё ж лічаць яго гістарычнай асобай, бо Сімеонаўскі летапіс пад 1266 годам паведамляе пра шлюб дачкі нейкага Вітаўта (якога яны атаясняюць з Відам) з кастрамскім князем Васілём Ярасалавічам. Гэтыя аўтары лічаць, што Від пад імем Давыда II успамінаецца познімі «Записками» расійскай імператрыцы Кацярыны II. Невядомы дакладна час смерці Шварна дае ім магчымасць знайсці «месца» для ўладарання Віда.

Васкрасенскі летапіс называе сынамі Віда, апроч Трайдзеня, яшчэ Даўмонта, Нарымунта, Гольшу і Гедруса, але з Галіцка-Валынскага летапісу вядома, што братамі Трайдзеня былі Борза, Лесій, Свелкеній і Сірпуцый. Таксама Васкрасенскі летапіс паведамляе пра далучэнне Відам зямель яцвягаў і Дзярэўскай зямлі, якую іншыя крыніцы не ведаюць.

Зноскі

  1. Від // ЭнцВКЛ у 3 т., Т. 3. — С. 110.
  2. Чаропка В. Паходжанне і радавод вялікіх князёў літоўскіх // БГА 2001. № 5. С. 48-61; № 6. С. 42-53; 2002. № 1. С. 47-60.