Дамінік Радзівіл (нар. 1964)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дамінік Радзівіл
Дата нараджэння 1 лістапада 1964(1964-11-01) (59 гадоў)
Месца нараджэння
Бацька Ян Мацей Радзівіл[d][1]
Маці Альжбета з Карскіх[d]
Месца працы
Альма-матар

Дамінік Радзівіл (польск.: Dominik Radziwiłł; нар. 1 лістапада 1964, Варшава) — польскі эканаміст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 1 лістапада 1964 года ў Варшаве. Сын Яна Мацея Радзівіла і Альжбеты з Карскіх, унук Канстанціна Мікалая Радзівіла[2].

Працаваў у банкаўскай сферы. У 2007—2008 гадах быў дырэктарам PGE Górnictwo i Energetyka SA. З 13 лютага 2009 года сакратар стану (віцэ-міністр) у Міністэрстве фінансаў Польшчы[3].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жонка Альжбета з Мілеўскіх, мае трох дзяцей[2].

Візіты ў Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

У маі 2009 года адбыўся неафіцыйны візіт у Беларусь разам з іншымі прадстаўнікамі роду Радзівілаў, падчас якога Радзівілы наведалі Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, Нацыянальную бібліятэку Беларусі, Нацыянальны мастацкі музей Беларусі ў Мінску, а таксама Мір і Нясвіж, вёскі Паланечку і Ішкалдзь.

Зноскі

  1. Radziwiłłowie herbu TrąbyWarszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
  2. а б Marek J. Minakowski, Ci wielcy Polacy to nasza rodzina, wyd. 3, Dr Minakowski Publikacje Elektroniczne, Kraków 2008, ISBN 83-918058-5-9 (польск.).
  3. Камунікат на старонцы Міністэрства фінансаў Польшчы (польск.)