Бенедыкт Генрык Тышкевіч
Бенедыкт Генрык Тышкевіч | |
---|---|
Benedykt Henryk Tyszkiewicz | |
![]() | |
![]() Ляліва | |
Нараджэнне |
11 снежня 1852 |
Смерць |
1935[1] |
Месца пахавання | |
Род | Тышкевічы |
Бацька | Міхал Тышкевіч[d] |
Маці | Марыя з Тышкевічаў[d] |
Жонка | Клара Эльжбета Банкрофт |
Дзеці | Бенедыкт Ян Тышкевіч[d], Альжбета Марыя з Тышкевічаў[d] і Эдвард Тышкевіч[d] |
Веравызнанне | каталіцтва |
![]() |
Бенеды́кт Ге́нрык Тышке́віч[2] (польск.: Benedykt Henryk Tyszkiewicz; 1852, Немеж, Віленскі павет, Віленская губерня, Расійская імперыя — 1935, Ментона, Францыя) — фатограф, нашчадак шляхецкага роду, калекцыянер. Адзін з піянераў мастацкай фатаграфіі Беларусі і Літвы[3].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Прадстаўнік шляхецкага роду Тышкевічаў герба «Ляліва», сын Міхала Тышкевіча і Яны, дачкі Бенедыкта Эмануэля Тышкевіча. Бацька памёр, калі Бенедыкту было 2 гады, маці — калі сыну было 8 гадоў. Унука выхаваў дзед — Бенедыкт Тышкевіч (1801—1866), вялікалітоўскі арыстакрат, граф, ковенскі губернскі маршалак, уладальнік Краснага Двара, калекцыянер і мецэнат. Пасля інцыдэнту з дзедам у 1862 годзе новым апекуном 10-гадовага стаў магнат Райнальд Тызенгаўз. Пасля смерці Бенедыкта Эмануэля Тышкевіча ў 1866 яго ўнук успадкаваў вялізарную маёмасць у Расійскай імперыі і Францыі. Перабіраецца ў Вільню, дзе спыняецца ў сямейным палацы Тышкевічаў.
У 1869 годзе жыў у Варшаве, дзе навучаўся граць на піяніна. У 1869—1872 гадах падарожнічае па Францыі і Італіі, у кастрычніку 1872 года выпраўляецца ў Алжыр.
У 1874 годзе выпраўляецца ў Бостан, дзе ён усталяваў сувязі з сям’ёй багатых уладальнікаў марскіх судоў Пібадзі. Ён заключыў шлюб з прадстаўніцай гэтай сям’і, малодшай Лізаветай-Кларай Банкрофт. Па вяртанні ў Парыж у 1875 годзе нараджаецца яго першы сын Бенедыкт Ян.
У 1875—1876 гадах парыжскі караблебудаўнік Жак Агюст Нарман пабудаваў у Гаўры на заказ графа «яхту яго мары» (даўжынёй 42,2 метры і шырынёй 7,2 метры), якая ў гонар маёнткаў Бенедыкта ў Жамойці назвалі «Żemajtej». Граф планаваў здзейсніць на сваёй яхце кругасветнае падарожжа. Аднак з прычыны пачатку Крымскай вайны з Гаўра ён даплыў толькі да Гібралтара і Алжыра. Расійскія ўлады далі графу званне капітана расійскага флоту. Але ў 1879 годзе славутая яхта была прададзеная, на атрыманыя грошы Тышкевіч набыў сабе дом пад Парыжам.
У Парыжы ў 1880 нарадзіўся і яго другі сын, Эдвард Райнальд. Шмат часу праводзіць у Ніцы, дзе з 1881 годзе быў членам мясцовага яхт-клуба.
У 1882 спыняецца на Мадэйры, дзе нараджаецца яго дачка Лізавета Марыя. У 1883 вяртаецца ў Парыж, але калі пагаршаецца здароўе яго жонкі, яны перабіраюцца ў Швейцарыю, дзе Клара памірае ва ўзросце 26 гадоў (пахавана ў Чырвоным Двары).
Пасля смерці жонкі захапіўся фатаграфаваннем.
Фатограф
[правіць | правіць зыходнік]Тышкевіч дэбютаваў у 1876 годзе на выставе ў Філадэльфіі, дзе прадставіў рэпартаж з паездкі ў Алжыр. Прадставіў свае працы на фотавыставе ў Львове ў 1894 годзе: фатаграфіі з замежных паездак і творы, зробленыя ў атэлье, у асноўным партрэты. Яго праца мела міжнароднае прызнанне, што выявілася праз атрыманне ў 1899 годзе залатых медалёў на выставе ў Берліне. З 1884 года быў членам Французскага фатаграфічнага таварыства, з 1897 года — Парыжскага фотаклуба.
Па смерці жонкі ў 1883 годзе пераехаў у паляўнічы маёнтак Тышкевічаў Вялае каля Івянца. Зладзіў у маёнтку фоталабараторыю і павільён для здымак. Займаўся фатаграфаваннем побыту беларускіх сялян.
У Другую сусветную вайну маёнтак Вялае разрабаваны і большая частка здымкаў знішчана. У 1993 годзе супрацоўнікі музея Нісефора Н’епса ў Шалон-сюр-Сон набылі ў парыжскага антыквара ацалелы альбом са здымкамі Тышкевіча.
Калекцыянаванне
[правіць | правіць зыходнік]Бенедыкт Тышкевіч, як і іншыя прадстаўнікі яго сям’і, у тым ліку дзед Бенедыкт, заставаўся калекцыянерам і аматарам мастацтва. Калекцыя Тышкевічаў з Чырвонага Двара, якая належала Тышкевічу, была адным з найбагацейшых у Літве сямейных архіваў. Ён налічваў 20 000 дакументаў, 12 000 лістоў, больш за 10 000 тамоў кніг. Для гэтага ў калекцыі Чырвонага Двара была багатая галерэя карцін Каналета, Марчэла Бачарэлі, Сымона Чаховіча, Валянціна Ваньковіча, Яна Рустэма, збор слуцкіх паясоў, габеленаў. Бенедыкт Генрык Тышкевіч праславіўся таксама як пакупнік карціны «Стэфан Баторы пад Псковам» Яна Матэйкі, набытай за 60 000 франкаў, якая была перавезена ў Вялае.
Апошні перыяд жыцця
[правіць | правіць зыходнік]У 1903 годзе ажаніліся ўсе яго дзеці. Чырвоны Двор і Вялае ён перадае свайму сыну Бенедыкту Яну. У 1904 годзе здзейсніў падарожжа ў Егіпет, Ізраіль і Сірыю, у 1904 — падарожнічаў па Афрыцы. Пасля гэтага па невядомай прычыне губляе цікавасць да фатаграфавання. Жыве паміж Францыяй і Польшчай.
У 1935 годзе памірае ў сваёй віле ў Ментоне, пахаваны на могілках Сім’е ў Ніцы.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]У 2009 годзе ў Нацыянальным гістарычным музеі ў Мінску адбылася выстаўка фотаздымкаў Бенедыкта Тышкевіча.
- Тышкевічы
-
Аўтапартрэт у Вялым
-
Сям’я Тышкевічаў
-
Сын Бенедыкт Ян
-
Дачка Елізавета
- Сялянскі побыт у Вялым
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ datos.bne.es: El portal de datos bibliográficos de la Biblioteca Nacional de España — 2011. Праверана 21 чэрвеня 2020.
- ↑ The Homecoming. Count Benedykt Henryk Tyszkiewicz (1892—1935). Photographs taken between 1891 and 1898 from the Collection of Grazyna and Gediminas Petraitis. — Vilnius: Ars Via, 2021.
- ↑ Вольга Няўзорава. У Валожыне працуе выстава, прысвечаная Бенедыкту Тышкевічу і фатаграфіі (7 студзеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2016. Праверана 6 студзеня 2016.