Даніла Паломнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Даніла Паломнік
руск.: Даниил Паломник
Дзейнасць падарожнік-даследчык, пісьменнік, ігумен
Нараджэнне XI стагоддзе
Смерць XII стагоддзе

Данііл, або Даніла (XI ст. — XII ст.) — ігумен, клірык Чарнігаўскай зямлі.

Імаверна, прыняў манаскі зарок у Пячэрскім манастыры пад Кіевам. Ігумен, клірык Чарнігаўскай зямлі. У княжанне вялікага князя кіеўскага Святаполка Ізяславіча здзейсніў паломніцтва ў Святую Зямлю, да Іерусалімскага каралеўства (1104—1107), сустракаўся з іерусалімскім каралём Балдуінам І. Апісаў сваё падарожжа ў «Жыціі і хаджэнні Даніла, Рускай зямлі ігумена», якое стала ўзорам для пазнейшых твораў такога жанру на Русі. На думку М. Карамзіна, можа быць тоесны епіскапу Данілу, пастаўленаму на Юр’еўскую кафедру ў 1113 годзе, то бок пасля паломніцтва, і памерламу 9 верасня 1122 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

«Жыціе і хаджэнне Даніла»

У Палестыне, якая тым часам уваходзіла ў крыжацкае Іерусалімскае каралеўства, правёў 16 месяцаў. Жыў у манастыры св. Савы, адкуль здзяйсняў паездкі па краіне, наведваў месцы, звязаныя з зямным жыццём Ісуса Хрыста і біблейскімі падзеямі. Менавіта гэтыя помнікі Даніла апісвае асабліва падрабязна, не выпускаючы магчымасці нагадаць звязаныя з імі апакрыфічныя паданні. Апісвае, напрыклад, лаву, на якой спачывала цела знятага з крыжа Хрыста, камень паблізу, седзячы на якім анёл прадказаў уваскрасенне Ісуса, апісвае Галгофу і нават тое паглыбленне ў скале, у якім, паводле падання, стаяў крыж; згадвае месца, адкуль быў узнесены на неба ў вогненнай калясьніцы прарок Ілля, пячору, у якой Ісуса спрабаваў спакусіць д’ябал, дом Прэторыі, куды Хрыста прывялі да Пілата і іншае. У некаторых выпадках Даніла аднаўляе асобныя эпізоды, перадае або сам складае рэплікі удзельнікаў падзей (такі, напрыклад, вокліч Багародзіцы, якая бачыць распяцце Ісуса).

Таксама пэўна і вобразна апісвае Даніла прыроду Палестыны. Захапляецца ўрадлівасцю паўднёвай зямлі, дзе добра растуць пшаніца і ячмень, а ў садах — багацце разнастайных пладовых дрэваў. Імкненне Данілы да пэўнасці і нагляднасці дзіўнае, адлегласці ён вымярае то пералётам стралы, то кідком каменя («як дарослы мужчына дакіне»), раку Іардан параўноўвае са знаёмым яму на Русі ракой Сновам (прытокам Дзясны) з такім самым хуткім цячэннем і звілістым рэчышчам. Тыверыядскае возера, піша Даніла, можна абыйсці, а вада ў ім такая смачная, што не можна ёю напіцца. У возеры водзіцца рыба — найсмачнешая з рыб, яе любіў есці Хрыстос, на від нагадвае карпа. Таксама падрабязныя і наглядныя апісанні збудаванняў, Даніла распавядае пра мармуровыя калоны, распісаныя скляпенні, мазаічныя падлогі палестынскіх храмаў, пра абарончыя збудаванні.

Даніла згадвае пра сустрэчу з іерусалімскім каралём Балдуінам, пра рызыкоўныя паездкі па горных дарогах, дзе падарожнікаў чакалі засады сарацынаў, пра набажэнствы ў Іерусалімскім храме. Даніла адчуваў сябе пасланцам Русі, не выпадкова ён пакідае ў храме св. Савы памінанне за ўсіх рускі князёў, якіх пералічыў адпаведным свайму часу іерархічным парадкам.

«Хаджэнне» Даніла вартае не толькі як падрабязны даведнік для паломнікаў, яно паказвае веды і ўяўленні русінаў пра падзеі і персанажаў свяшчэннай гісторыі, сведчыць пра шырокі кругагляд рускіх кніжнікаў пачатку XII ст.

«Хаджэнне» захавалася ў больш за ста спісах, пачынаючы з XV ст. пад назвамі «Жаджэнне», «Вандроўнік», «Паломнік» і інш. Яно паўплывала на развіццё жанру «хаджэнняў» ў старабеларускай, стараўкраінскай і старарускай літаратурах. Цяпер твор Даніла, як і творы яго паслядоўнікаў, адносяць да выразна вызначанага асобнага жанру — хаджэнняў.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Манаграфіі, артыкулы[правіць | правіць зыходнік]

  • Веневитинов М. Хождение игумена Даниила в святую землю в начале XII ст. // ЛЗАК за 1876—1877 гг. 1884. Вып. 7 °C. 1—138.
  • Янин В. Л. Междукняжеские отношения в эпоху Мономаха и «Хождение игумена Даниила» // ТОДРЛ—1960—Т 16—С 112—131.
  • Данилов В. В. О жанровых особенностях древнерусских хождений // ТОДРЛ. 1962. Т. 18. С. 21—37.
  • Прокофьев Н. И. Русские хождения XII—XV вв. // Литература Древней Руси и XVIII в. Москва, 1970. С 27—64.

Даведнікі[правіць | правіць зыходнік]