Даніл Анатолевіч Копач
| Поўнае імя | Даніл Анатолевіч Копач | ||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Нарадзіўся |
17 лютага 2000[1] (25 гадоў) |
||||||||||||
| Грамадзянства |
|
||||||||||||
| Рост | 180 см | ||||||||||||
| Вага | 70 кг[1] | ||||||||||||
| Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
|
|||||||||||||
Даніл Копач (нар. 17 лютага 2000, Гродна) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец СДЮШАР «Белкард», пазней стаў выступаць на юнацкім узроўні за гродзенскі «Нёман», з 2018 года гуляў за дубль клуба. У пачатку 2019 года рыхтаваўся да новага сезона з асноўнай камандай гродзенцаў. У сакавіку 2019 года падпісаў трохгадовы кантракт з «Нёманам»[2].
Сезон 2019 пачынаў у дублі, а 13 ліпеня 2019 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы першы тайм матча супраць «Слуцка» (0:0). У далейшым працягваў гуляць за дубль, часам прыцягваўся да асноўнай каманды. Да сезона 2020 пачынаў рыхтавацца з асновай «Нёмана», а ў лютым быў аддадзены ў арэнду ў «Смаргонь»[3]. Стаў адным з асноўных ігракоў смаргонскага клуба, застаўся ў камандзе і ў сезоне 2021, калі «Смаргонь» атрымала месца ў Вышэйшай лізе.
У ліпені 2021 года перабраўся ў «Слонім-2017»[4], дзе таксама стаў іграком асновы. Па заканчэнні арэнды ў студзені 2022 года пачаў трэніравацца з «Нёманам»[5], але неўзабаве далучыўся да «Ліды», якая ў сакавіку арандавала паўабаронцу[6]. Спачатку рэгулярна з’яўляўся на полі, з лета страціў месца ў складзе лідскай каманды. Па заканчэнні сезона 2022 пакінуў «Ліду», тады ж скончыўся і кантракт з «Нёманам».
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]| Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
|---|---|---|---|---|---|
| 2018 | дубль | Нёман | 27 | 5 | |
| 2019 | Д1 | Нёман | 1 | 0 | |
| 2020 | Д2 | Смаргонь | 25 | 0 | |
| 2021 (1) | Д1 | Смаргонь | 13 | 1 | |
| 2021 (2) | Д2 | Слонім-2017 | 15 | 2 | |
| 2022 | Д2 | Ліда | 14 | 3 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в https://www.fcneman.by/by/klub/zhelto-zelenye-lyudi/340.html
- ↑ Копач и Шишлов подписали трехлетние контракты с "Неманом"
- ↑ Полузащитник гродненского “Немана” Даниил Копач присоединился к “Сморгони” Архівавана 13 лютага 2020.
- ↑ Копач покинул "Сморгонь" и присоединился к "Слониму-2017"
- ↑ На просмотре в "Немане" ряд футболистов
- ↑ Белый, Копач, Рогач и Зенько стали игроками "Лиды"