Дар’я Дарошка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дар’я Дарошка
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Таццяна Леанідаўна Дарошка
Дата нараджэння 23 лютага 1977(1977-02-23) (47 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства Беларусь
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэтэса, празаік
Мова твораў руская, беларуская
tatmir.by

Дар’я Дарошка — беларуская паэтэса. Жыве ў горадзе Гомелі. Піша на рускай і беларускай мовах. Яе творчасць бліжэй за ўсё да экспрэсіянізму.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў горадзе Гомелі ў 1977 годзе.

У 1994 скончыла сярэднюю школу № 5, у 1996 — Гомельскае медыцынскае вучылішча, у 2004 годзе — Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны (філалагічны факультэт, спецыяльнасць «Руская мова і літаратура»).

Працавала медсястрой у гомельскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы, актрысай у Гомельскім дзяржаўным тэатры лялек, бібліятэкарам у гарадской бібліятэчнай сістэме[1].

Член грамадскага літаратурнага аб’яднання «Пралеска» пры раённай бібліятэцы[2], госць літаратурна-мастацкага салона «Встречи на Замковой» пры цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Герцэна. Выпускніца Школы-студыі «Малады літаратар» пры гомельскім аддзяленні Саюза пісьменнікаў Беларусі[3]. З 2001 па 2016 год член Беларускага Літаратурнага Саюза «Полацкая галіна». У 2016 годзе ўступіла ў Саюз пісьменнікаў Беларусі. У 2021 годзе ўдастоена памятнага медаля «Кірыла Тураўскі. Асветнік. За ўклад у літаратуру»[4] ад гомельскага абласнога аддзялення СПБ, а таксама граматы ад гомельскай епархіі БПЦ.

Вершы пачала пісаць з дзевяці гадоў, на рускай і беларускай мовах. Першая публікацыя — у 1999 годзе ў абласной газеце «Гомельская правда».

Конкурсы[правіць | правіць зыходнік]

  • Дыпламант I міжрэгіянальнага фестывалю аўтарскай песні (Гомель, 2005)[5];
  • Фіналіст турніру паэтаў «Пушкин в Британии» (Лондан, 2009)[6];
  • Пераможца літаратурнага конкурсу «Белокрылый птах», які праводзіцца выдавецтвам «Союз писателей» і Міжнародным Саюзам творчых сіл «Озарение» (Новакузнецк, 2012)[7];
  • Пераможца Рэспубліканскага творчага конкурсу «Литературная крона — 2012»[8];
  • Дыплом 1 ступені ў міжнародным конкурсе літаратурна-мастацкай творчасці «Мир детства — мир добра и света», прысвечанага 110-годдзю з дня нараджэння Агніі Барто — намінацыя «Поэзия. Члены Союзов писателей» (Гомель, 2016);
  • Лаўрэат абласной літаратурнай прэміі імя Кірылы Тураўскага[9].

Кнігі[правіць | правіць зыходнік]

Персанальныя зборнікі[правіць | правіць зыходнік]

  • «В Начале» (Мінск, 2012)[10];
  • «Птицы сновидений» (Мінск, 2016);
  • «Ни при чём» (Мозыр, 2020)[9].

Кнігі ў суаўтарстве[правіць | правіць зыходнік]

  • «Не наступайте птице на крыло» (Мінск, 2010), у суаўтарстве з Уладзімірам Чаравухіным[11];
  • «Маяк» (Мінск, 2014), у суаўтарстве з Уладзімірам Чаравухіным[12];
  • «Альтанка» (Мінск, 2017), у суаўтарстве з Уладзімірам Чаравухіным, зборнік паэзіі і прозы на белорускай мове.

Калектыўныя зборнікі[правіць | правіць зыходнік]

  • «Ветвь» (Гомель, 2001);
  • «И я живое слово запишу…» (Гомель, 2003)[13];
  • «Настрой» (Гомель, 2004);
  • «Святло шчымлівай памяцi» (Гомель, 2006)[14];
  • «Шматгалоссе Палесся» (Гомель, 2007);
  • «AURORA BOREALIS» (Мінск, красавік 2008 і снежань 2008)[15];
  • «Пралеска» (Гомель, 2010);
  • «Яблоневый бонсай» (Гомель, 2010)[16];
  • «Чернобыль 25 лет спустя», электронная версія (вэб-сайт Гомельскай гарадской цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы, 2011);
  • «Белокрылый птах» (Новакузнецк, 2012);
  • «З адной калыскі | Из одной колыбели» (Таганрог, 2013);
  • «Слово за словом» (Таганрог, 2013);
  • «Новые сказки. Том 2» (Новакузнецк, 2014);
  • «Живопись, которую слышат» (Мінск, 2015);
  • «Чароўнае кола | Волшебный круг» (Таганрог, 2016);
  • Дыскбук «Новогодние сказки» (Новакузнецк, 2016);
  • «Поэзия русского слова» (Мінск, 2019)[17].

Публікацыі ў СМІ[правіць | правіць зыходнік]

Альманахі[правіць | правіць зыходнік]

  • «Междуречье» (2007);
  • «Литературная Гомельщина» (2008; 2009, 2012, 2014)[18];
  • «Под небом Рязанским» (2012);
  • Літаратурны альманах «Полоцкая ветвь — 2014»;
  • «Палац» (2014)[19];

Часопісы[правіць | правіць зыходнік]

  • «Верасень» (№ 2015/12, № 2017/16);
  • «Западная Двина» (№ 3/2004);
  • «Маладосць» (№ 2/2007), № 9/2014, (у складзе дуэта Татмір) № 11/2014;
  • «Берегиня дома твоего» (Масква, № 5/2006, № 2/2007.;
  • «Полымя» (№ 1/2010, № 2/2016);
  • «Мир животных» (№ 4/2011), (№ 5-6/2011, № 6/2012), (№ 8/2012);
  • «Эколог и Я» (№ 4/2011);
  • «ЛитОгранка» (Новакузнецк, № 7/2012) ;
  • «Нёман» (№ 9/2012, № 11/2016, № 6/2019)

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Чернобыль 25 лет спустя. Архівавана з першакрыніцы 2 мая 2015. Праверана 19 студзеня 2013.
  2. «Пралеска» расцвела в Гомельском районе(недаступная спасылка)
  3. Школа-студия "Молодой литератор". Архівавана з першакрыніцы 15 чэрвеня 2013. Праверана 19 студзеня 2013.
  4. К творческим юбилеям гомельских писателей: Дарья Дорошко
  5. Итоги конкурса авторской песни(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2013. Праверана 22 студзеня 2013.
  6. «Пушкин в Британии». На кануне финала. Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2013. Праверана 24 жніўня 2023.
  7. Ноябрьское заседание Пралески (архивная копия от 05.03.2016 на Wayback Machine). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 5 сакавіка 2016.
  8. «Полоцкая ветвь» достигла совершеннолетия (архивная копия от 04.03.2016 на Wayback Machine). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 4 сакавіка 2016.
  9. а б Шесть литераторов Гомельской области стали лауреатами премии имени Кирилла Туровского. Архівавана з першакрыніцы 7 студзеня 2021. Праверана 5 студзеня 2021.
  10. В начале(Государственная библиографическая информация)(недаступная спасылка)
  11. Не наступайте птице на крыло (Государственная библиографическая информация)(недаступная спасылка)
  12. Маяк (Государственная библиографическая информация)(недаступная спасылка)
  13. «И я живое слово запишу…» (Государственная библиографическая информация)(недаступная спасылка)
  14. Святло шчымлівай памяці (Государственная библиографическая информация)(недаступная спасылка)
  15. «AURORA BOREALIS» (Государственная библиографическая информация)(недаступная спасылка)
  16. «Яблоневый бонсай» (Государственная библиографическая информация)(недаступная спасылка)
  17. Поэзия русского слова
  18. Литературная Гомельщина (Государственная библиографическая информация)(недаступная спасылка)
  19. Прэзентацыя другога нумару літаратурна-мастацкага альманаха “Палац”. Архівавана з першакрыніцы 27 снежня 2014. Праверана 27 снежня 2014.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]