Дар’я Трайдэн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дар'я Трайдэн
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 4 сакавіка 1995(1995-03-04) (29 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца, журналістка
Прэміі

Дэбют (2019)

Дар’я Міхайлаўна Трайдэн (нар. 4 сакавіка 1995, Гродна) — беларуская пісьменніца.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 4 сакавіка 1995 года ў Гродне. Жыве ў Мінску.

У 2017 годзе скончыла факультэт журналістыкі БДУ па спецыяльнасці «Журналістыка (міжнародная)», у 2018 годзе — другі курс «Школы маладога пісьменніка» ад Саюза беларускіх пісьменнікаў[1].

Феміністка і ЛГБТ-актывістка, у 2016 годзе была піяршчыцай і адной з арганізатарак квір-фестывалю DOTYK, пазней — каардынатаркай інфармацыйнага і культурнага кірункаў ініцыятыўнай групы «Ідэнтычнасць і права»[2].

Літаратурная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Піша вершы і прозу на рускай і беларускай мовах.

Друкавалася ў літаратурных часопісах «Маладосць», «Новый мир», «ПрайдзіСвет», альманахах «Паміж» і «Першацвет», часопісе PARTisan[3].

У 2018 годзе выпусціла зборнік апавяданняў на беларускай мове «Крыштальная ноч»[4][5].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

У 2018 годзе стала лаўрэаткай Міжнароднага конкурсу «Першацвет» у намінацыі «проза»[6].

У 2019 годзе атрымала за кнігу «Крыштальная ноч» прэмію «Дэбют» Беларускага ПЭН-цэнтра[7].

Зноскі

  1. http://prajdzisvet.org/persons/t/darja-trajden.html. Праверана 3 студзеня 2024.
  2. Дар’я Трайдэн . 34mag.net. Праверана 3 студзеня 2024.
  3. 2015: ЯК РОБЯЦЦА БАЧНЫМІ (руск.). Праверана 3 студзеня 2024.
  4. Трайдэн Дарʼя. Крыштальная ноч: KNIHI.BY. Беларускія кнігі (англ.). knihi.by. Праверана 3 студзеня 2024.
  5. HL. Гродзенскія сандалі, віно на разліў і лета ў вёсцы: шукаем аскепкі крышталю ў кнізе Дар’і Трайдэн “Крыштальная ноч” . Hrodna.life (25 снежня 2023). Праверана 3 студзеня 2024.
  6. Названы победители конкурса молодых литераторов "Першацвет". БЕЛТА (1 сакавіка 2018).
  7. К, А.. Гродзенка атрымала літаратурную прэмію "Дэбют" за лепшую кнігу прозы . Hrodna.life (27 сакавіка 2019). Праверана 3 студзеня 2024.