PARTisan
pARTisan | |
---|---|
Тып | часопіс |
Заснавальнік | Артур Клінаў |
Краіна | Беларусь |
Тэматыка | сучаснае мастацтва, крытыка, эсэістыка, літаратура, рэцэнзіі |
Мова | беларуская (тарашкевіца), ангельская |
Перыядычнасць | квартал |
Аб’ём | 90 старонак |
Вэб-сайт | partisanmag.by |
pARTisan (прамаўляецца як партызан) — часопіс, альманах сучаснай беларускай культуры. Займае адметнае месца у беларускай медыя- і культурнай прасторы. Першапачаткова праект «pARTisan» быў спробай публічнай прэзентацыі актуальнага мастацтва Беларусі за межамі краіны. Пазней пераўтварыўся ў альманах сучаснай беларускай культуры. На сённяшні дзень акрамя мастацкага вектару, «pARTisan» мае і інтэлектуальны, займаючыся адбудоўваннем істотных да зразумення наяўнай сітуацыі канцэптаў. Інтэлектуальная плынь «мыслення пра Беларусь» сустракаецца на старонках «pARTisan’у» разам з мастацкімі тэкстамі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Канцэпт часопісу адсылае да знакавай працы беларускага філосафа Валянціна Акудовіча «Апалагеты адсутнасці», у якой аўтар канстатуе: «Партызан — гэта той, хто ўвесь час хаваецца (хованкі — адзіная нацыянальная гульня беларусаў), партызан — гэта той, хто заўсёды кажа пра сябе: „Мяне няма“, партызан — гэта той, хто выяўляецца толькі ў момант дыверсіі (у нашым выпадку — інтэлектуальнай ці эстэтычнай), а потым зноў знікае ў адсутнасць самога сябе»[1]. Маніфестам праекта стаў артыкул Артура Клінава «Партызан і Антыпартызан», у якім была акрэсленае новае разуменне беларускай партызанкі (у адрозненні ад традыцыйнага савецкага партызана): «Задачаю партызана не з’яўляецца зруйнаванне сістэмы. Зруйнаванне сістэмы — гэта ягоная далёкая мэта, але пры набліжэнні да яе партызан таксама губляе дэфініцыю партызана і сам структуруецца ў адзінку альтэрнатыўнай сістэмы, калі ягоная чыннасць становіцца рэгулярным рухам. Асноўная задача партызана — фізічна захаваць свой культурны код, па магчымасці пашырыць тэрыторыю сваёй прысутнасці, максімальна дэструктураваць сістэму, наблізіць момант узаемнага скасавання»[2].
У 2012 годзе святкуе свой юбілей. Імпрэза адбываецца ў Галерэі сучаснага мастацтва «Ў».
У 2014 годзе ўваходзіць у міжнародную медыя сетку Eurozine.
У гэтым жа годзе ў нямецкім выдавецтве edition.fotoTAPETA выходзіць кніга «PARTISAN. Kultur_Macht_Belarus», з адмыслова напісаным эсэ Артура Клінава, а таксама шэрагам артыкулаў за розныя гады існавання часопісу.
Аўтары
[правіць | правіць зыходнік]Заснавальнік, аўтар і кіраўнік праекту, галоўны рэдактар часопіса — мастак і літаратар Артур Клінаў. Рэакцыйная рада (2002—2015): Валянцін Акудовіч, Алесь Анціпенка, Ігар Бабкоў, Лявон Вольскі, Сяргей Дубавец, Максім Жбанкоў, Вольга Шпарага. Вёрстка і дызайн у розныя гады — Артур Клінаў, Ігар Корзун, Сяргей Ждановіч, Мак Разанаў.
У розныя гады для «pARTisan» пісалі: Валянцін Акудовіч, Юрась Барысевіч, Вольга Капёнкіна, Ірына Бігдай, Ігар Бабкоў, Сяргей Дубавец, Лявон Тарасевіч, Адам Глобус, Сяргей Харэўскі, Максім Жбанкоў, Натальля Татур, Бэнджамін Коўп, Вольга Каваленка, Алесь Анціпенка, Андрэй Расінскі, Андрэй Хадановіч, Марыя Мартысевіч, Аляксандар Сушкоў, Севярын Квяткоўскі, Андрэй Кудзіненка, Вольга Шпарага, Таццяна Заміроўская, Павал Свярдлоў, Вольга Архіпава, Алеся Серада, Тодар Кашкурэвіч, Андрэй Дурэйка, Максім Тымінько, Вера Бурлак, Кастусь Чарнец, Міхал Анемпадыстаў, Вольга Гапеева, Святлана Смульская, Аксана Жгіроўская, Вольга Дзмітрыева, Таццяна Федарэнка, Алесь Туровіч, Сяргей Шабохін, Маргарыта Аляшкевіч, Фараон Жыжаль, Таня Арцімовіч, Ільма Ракуза, Бэат Глоар, Нора Гомрынгер, Антон Кулон, Вадзім Дабравольскі, Ірына Герасімовіч, Адам Мазур, Вольга Чайкоўская, Вольга Бубіч, Вольга Сасноўская, Аляксей Барысёнак, Дар’я Трайдэн, Вера Дзядок і інш.
Нумары
[правіць | правіць зыходнік]На сённяшні момант (люты 2016) выйшла 30 нумароў часопіса «pARTisan»[3]:
- pARTisan. № 1, 2002. Тэма нумару: «пАРТызан»
- pARTisan. № 2, 2004. Тэма нумару: «Дэмакратыя й культура»
- pARTisan. № 3, 2004. Тэма нумару: «Менск: сучасная міталёгія гораду»
- pARTisan. № 4, 2006. Тэма нумару: «Аўтар і Плошча»
- pARTisan. № 5, 2007. Тэма нумару: «Вайна культураў»
- pARTisan. № 6, 2007. Тэма нумару: «Вёска»
- pARTisan. № 7, 2008. Тэма нумару: «Лузэры»
- pARTisan. № 8, 2008. Тэма нумару: «Вера»
- pARTisan. № 9, 2009. Тэма нумару: «Горад Сонца — 2»
- pARTisan. № 10. Тэма нумару: «Беларускія літаратары агаліліся дзеля словаў»
- pARTisan. № 11, 2010. Тэма нумару: «Дастаеўскі»
- pARTisan. № 12, 2011. Тэма нумару: «жоўты»
- pARTisan. № 13, 2011. Тэма нумару: «агідны»
- pARTisan. № 14, 2011. Тэма нумару: «Bell-Swiss»
- pARTisan. № 15, 2011. Тэма нумару: «54-я Вэнэцыянская біенале»
- pARTisan. № 16, 2011. Тэма нумару: «Культура Любліну», супольны праект с польскім часопісам «Kultura Enter»
- pARTisan. № 17, 2011. Тэма нумару: «Менскае падпольле», супольны праект с польскім часопісам «Kultura Enter»
- pARTisan. № 18, 2012. Тэма нумару: «Актуальнае ў Польшчы й Беларусі», супольны праект с польскім часопісам «Kultura Enter»
- pARTisan. № 19, 2012. Тэма нумару: «Нулявыя»
- pARTisan. № 20, 2012. Тэма нумару: «Нам — 10 гадоў!»
- pARTisan. № 21, 2012. Спецыяльны выпуск: «Апалён і Дыяніс на заходзе»
- pARTisan. № 22, 2012. Спэцпраект: «pARTisan габрэйскі!»
- pARTisan. № 23, 2012. Тэма нумару: «Няма сэнсу!»
- pARTisan. № 24, 2013. Тэма нумару: «АЎТСАЙД»
- pARTisan. № 25, 2013. Тэма нумару: «АКЬЮПАЙ МЕНСК»
- pARTisan. № 26, 2014. Тэма нумару: «Новы Фронт»
- pARTisan. № 27, 2015. Тэма нумару: «МУЗЭЙ»
- pARTisan. № 28, 2015. Тэма нумару: «Генерацыя НУЛЬ»
- pARTisan. № 29, 2015. Тэма нумару: «Інтэлектуальны супраціў»
- pARTisan. № 30, 2015. Тэма нумару: «Тэатар, які застанецца з гісторыяй», супольны праект з Stowarzyszenie Młodych Twórców — «Ku Teatrowi» (Познань)
Праекты
[правіць | правіць зыходнік]З 2009 года ў межах «pARTisan» Артур Клінаў распачынае праект «Калекцыя пАРТызана», серыю альбомаў беларускіх мастакоў, the best беларускага візуальнага арта. Усяго плануецца сабраць 32 альбомы (колькасць літар у беларускім алфавіце), якія разам складуць унікальную энцыклапедычную візуальную азбуку, галерэю найноўшага беларускага мастацтва[4].
Станам на люты 2016 выйшла 12 альбомаў: Уладзімір Цэслер, Руслан Вашкевіч, А. Р.Ч. (Міхаіл Сянькоў), «Беларускі авангард 1980-х», Аляксей Жданаў, Людміла Русава, Міхаіл Гулін і Антаніна Слабодчыкава, «Беларуская фатаграфія 1990-х», Сяргей Ждановіч, Ігар Цішын, Ігар Саўчанка, Сяргей Кірушчанка.
Зноскі
- ↑ Валянцін Акудовіч. Апалягеты адсутнасьці Архівавана 30 сакавіка 2016.. // pARTisan #2'2004.
- ↑ Артур Клінаў. Партызан і Антыпартызан Архівавана 11 красавіка 2016.. // pARTisan #1'2002.
- ↑ Архіў(недаступная спасылка) pARTisan.
- ↑ Калекцыя Партызана Архівавана 22 лютага 2016.. pARTisan.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны вэб-сайт Архівавана 25 ліпеня 2020.