Перайсці да зместу

Дастоеўская сядзіба

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сядзіба
Сядзіба ў Дастоеве
52°13′50,9″ пн. ш. 25°42′10,54″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Дастоева
Асноўныя даты
1943Страчана
Стан не захавалася
Map

Дастоеўская сядзіба — сядзіба, якая існавала ў в. Дастоева (Іванаўскі раён) з сярэдзіны XVIII ст. па 1943 год.

Уключала панскі двор, абкружаны ровам з вадой і драўлянай агароджай, гаспадарчыя пабудовы, два вялікія сады, сажалкі. Па восі галоўнага ўезду ў глыбіні панадворку стаяла накрытая высокім гонтавым дахам вялікаяі аднапавярховая гаспода, падзеленая сенцамі на дзве часткі: жылую (уключала пяць пакояў і невялікую капліцу) і сталовую. Побач з домам былі кухня, двухпавярховы лямус з галерэямі, стайня, вазоўня і іншыя пабудовы.

Галоўны ўезд быў вырашаны манументальнай двух'яруснай брамай-вежай, завершанай высокім гонтавым шатром (у ніжнім ярусе знаходзіліся гаспадарчыя памяшканні, у верхнім — вялікая зала з адкрытай галерэяй). Панскі двор мостам быў злучаны з гаспадарчай часткай, дзе жыла прыслуга, знаходзіліся хлявы, стайні, свірны, адрыны, павеці, гумны, бровар, млын і двухпавярховы драўляны дом аканома.

Сядзіба належала продкам Ф.М. Дастаеўскага.