Дахавы завод ТэхнаНІКОЛЬ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
ЗТАА «Дахавы завод ТэхнаНІКОЛЬ»
Тып Завод кампаніі ТэхнаНІКОЛЬ
Заснаванне 1973
Ранейшыя назвы Асіповіцкі кардонна-руберойдавы завод
Адкрытае акцыянернае таварыства «Дах»
Размяшчэнне Асіповічы, Магілёўская вобласць
Галіна Прамысловасць будаўнічых матэрыялаў
Прадукцыя дахавыя і гідраізаляцыйныя матэрыялы
Матчына кампанія ТэхнаНІКОЛЬ

ЗТАА «Дахавы завод ТэхнаНІКОЛЬ» — прадпрыемства Беларусі расійскай карпарацыі ТэхнаНІКОЛЬ з поўным закончаным тэхналагічным цыклам вытворчасці мяккіх дахавых матэрыялаў у Асіповічах Магілёўскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Будаўніцтва Асіповіцкага кардонна-руберойдавага завода пачалося ў лістападзе 1967 года і скончылася 28 красавіка 1973 года. Для рабочых завода працавалі сталовая, буфет, пункт выдачы малака, здраўпункт. Быў пабудаваны Дом культуры з кіназалай на 400 месцаў, інтэрнат на 216 месцаў, прадуктовы магазін, дзіцячы камбінат з басейнам на 420 месцаў, 6 жылых дамоў, 4 — кааператыўныя, Дом абрадаў. У 1974 годзе завод атрымаў усесаюзнае прызнанне і стаў пераможцам спаборніцтва з уручэннем Чырвонага сцяга ЦК КПСС, Савета Міністраў СССР, УЦСПС і ЦК УЛКСМ.

Пры Доме культуры завода дзейнічаў ансамбль народнай песні і музыкі «Дзівакі», вакальна-інструментальны ансамбль, дзіцячыя аркестр народных інструментаў і клуб выхаднога дня.

З 1994 года завод пераўтвораны ў адкрытае акцыянернае таварыства «Дах». З 12 сакавіка 1999 года — сумеснае беларуска-брытанскае прадпрыемства ААТ «Дах».

Па стане на 1995 год прадпрыемства валодала магутнасцю на выпуск 55 тыс. т кардону і 127 млн м2 дахавага пакрыцця за год. Тэхналагічнае абсталяванне для вырабу кардону пастаўлена фірмай «Fampa» (Польшча).

У 2005 годзе СП ААТ «Дах» увайшло ў склад расійскай кампаніі «Тэхнаніколь[ru]», што дазволіла абнавіць вытворчыя фонды і ўкараніць новыя тэхналогіі, павялічыць аб’ем і пашырыць асартымент выпусканай заводам прадукцыі.

У чэрвені 2011 года на тэрыторыі СП ААТ «Дах» зарэгістравана ЗТАА Дахавы завод «ТэхнаНіколь». У 2012 годзе СП ААТ «Дах» ажыццявіла перадачу вытворчых магутнасцяў для выпуску прадукцыі ЗТАА Дахавы завод ТэхнаНІКОЛЬ.

У 2017 годзе ЗТАА Дахавы завод ТэхнаНІКОЛЬ уключаны ў рэестр упаўнаважаных эканамічных аператараў Еўразійскага эканамічнага саюза, а ў 2017 годзе завод зарэгістраваны ў якасці рэзідэнта свабоднай эканамічнай зоны «Магілёў».

У 2019 годзе на заводзе была адкрыта новая вытворчасць па выпуску цеплаізаляцыйных матэрыялаў з экструзійнага пенапалістыролу.

Прадукцыя[правіць | правіць зыходнік]

З 2001 года на прадпрыемстве наладжана вытворчасць дахавых і гідраізаляцыйных матэрыялаў пры дапамозе тэхналагічнай лініі фірмы «Poliglass» (Італія).

Асноўнай прадукцыяй прадпрыемства з’яўляецца дахавы кардон, руберойд розных марак, пергамін, пясчана-цэментавая чарапіца, сценавыя блокі, тратуарныя пліты.

На Дахавым заводзе ТэхнаНІКОЛЬ асвоены новыя віды дахавых і гідраізаляцыйных матэрыялаў на аснове бітумнага і бітумна-палімернага кампанентаў (біпалікрын і бікрын) з палепшанымі трываласнымі і эксплуатацыйнымі паказчыкамі.

Імпарт[правіць | правіць зыходнік]

Прадукцыя прадпрыемства пастаўляецца ў краіны СНД, Балтыі, Балгарыю, Польшчу, Албанію.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі