Даўспрунк

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Даўспрунк
 
Дзейнасць: арыстакрат
Смерць: не раней за 1219 і не пазней за 1238
Бацька: Рынгольд
Жонка: жонка Даўспрунка[d]
Дзеці: Таўцівіл Даўспрункавіч, Едзівід[d] і жонка Данілы Раманавіча[d]

Даўспрунк, Даўспрунг (? — пасля 1219 да вясны 1238) — князь літоўскі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню згадваецца ў канцы 1219[1] калі разам з малодшым братам Міндоўгам, як трэці з пяці старэйшых літоўскіх князёў, якія разам з іншымі шаснаццаццю літоўскімі князямі — жамойцкімі, дзяволцкімі, Рушкавічамі і Булевічамі заключылі мір з галiцка-валынскiмi князямi Данілам і Васількам Раманавічамі.

«Бж҃иимъ повелениемь . прислаша кнѧзи Литовьскии . к великои кнѧгини Романовѣ . и Данилови и Василкови . миръ дающе бѧхоу же имена Литовьскихъ кнѧзеи се старѣшеи . Живинъбоудъ . Давъѧтъ . Довъспроункъ . братъ его Мидогъ . братъ . Довъӕловъ . Виликаилъ . а Жемотьскъıи кнѧз̑ Ерьдивилъ . Въıкъıнтъ . а Роушьковичевъ . Кинтибоуть . Вонибоут̑ . Боутовить . Вижѣикъ . и сн҃ъ его Вишлии . Китении . Пликосова . а се Боулевичи . Вишимоут̑ егоже оуби Миндого тъ . и женоу его поѧлъ . и братью его побилъ . Едивила . Спроудѣика . а се кнѧзи . из Дѧвол̑твъı . Юдьки . Поукѣикъ . Бикши . Ликиикъ си же вси миръ даша . кн҃зю Данилови . и Василкоу . и бѣ землѧ покоина . Лѧхом же не престающимъ . пакостѧщимъ . и приведе на нѧ Литвоу И воеваща Лѧхъı . и много оубиства створиша в нихъ ❥» [2]

Верагодна памёр да вясны 1238[3], калі Даніла Раманавіч паслаў літоўцаў начале з Міндоўгам разам з Ізяславам Новагародскім ваяваць супраць Конрада Мазавецкага. Даўспрунк быў жанаты на сястры жамойцкіх князёў Эрдзівіла і Вікінта, вядомыя два іх сыны — Таўцівіл і Едзівід, а таксама дачка — жонка Данілы Раманавіча.

Продкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Грушевський М. Хронологія подій Галицько-Волинського літопису // Записки Наукового товариства ім. Шевченка. Львів, 1901. Т. 41. С. 1-72. — С. 16.
  2. ПСРЛ. Т. 2. Ипатьевская летопись. СПб., 1908. стлб. 736
  3. Грушевський М. Цыт. арт. С. 27-28.