Перайсці да зместу

Дваццаць восьмая зорка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дваццаць восьмая зорка
Вокладка альбома Мроя «Дваццаць восьмая зорка» (1990)
Студыйны альбом Мроя
Дата выпуску 1990
Запісаны 1989
Жанр Рок
Працягласць 38:24
Мова песень Беларуская
Лэйбл Мелодыя
Храналогія N.R.M. і Мроя
Студыя БМ
(1988)
Дваццаць восьмая зоркаБіяполе
(1991)

Дваццаць восьмая зорка — альбом беларускага рок-гурта Мроя, запісаны ў 1989 годзе, выдадзены ў 1990 і перавыдадзены ў 1997 ды 2009 гадах.

Назва Працягласць
1. «Дваццаць Восьмая Зорка» 5:08
2. «Мама-мафія» 3:42
3. «Шмат» 4:49
4. «Кастрычніцкі Цягнік» 5:31
5. «Апошні Iнспэктар» 7:53
6. «Аўстралійская Полька» 3:05
7. «Зямля» 4:05
8. «Я — рок-музыкант» 4:17
Бонусы перавыдання
Назва Працягласць
1. «Паляваньне На Вядзьмарак» 4:20
2. «Ён Яшчэ Вернецца» 3:10
3. «Я — рок-музыкант» (відэа) 3:52

Дадатковыя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]

Улетку 1989 года беларускія музычныя журналісты Анатоль Мяльгуй і Вітаўт Мартыненка пішуць ліст на ўсесаюзную фірму грамзапіса «Мелодыя» з прапановай зрабіць запіс песень таленавітых музыкаў з гурта Мроя з наступным іх выданнем. Акрамя гэтага яны апублікавалі дзясяткі артыкулаў, каб прыцягнуць увагу да катастрафічнага стану беларускай музыкі[1]. Кіраўнікі «Мелодыі» адрэагавалі даволі хутка і праз некалькі месяцаў даслалі ў Мінск вялікую перасоўную станцыю МСА дзеля запісу альбома гурта.

На пласцінку, якая выйшла масавым накладам у 1990 годзе, патрапіла 8 песень. Музыкі стварылі невытлумачальную і запатрабаваную «перабудовачным» слухачом атмасферу: цяжкі хардавы гук, надрыўны вакал і абавязковая сацыяльная заклапочанасць у тэкстах. Вокладку аформілі ў цьмяных традыцыях англійскага гурта Pink Floyd: Вольскі і Дземідовіч зрабілі з пластыліну твары ўдзельнікаў гурта, абгарнулі пап’е-машэ і сфатаграфавалі.

У 1997 годзе альбом быў перавыдадзены на касеце фірмай BMAgroup.

У 2006 песня «Шмат» з гэтага альбому была ўключаная ў зборнік «Чарнобыльскі вецер».

У 2009 годзе BMAgroup перавыдала альбом на CD у серыі «Беларускі Музычны Архіў». У перавыданне дадаткова ўвайшлі песні «Паляваньне на вядзьмарак» і «Ён яшчэ вернецца», а таксама кліп і відэа-запіс песні «Я — рок-музыкант» з канцэрта «Музыкі свету — дзецям Чарнобыля», які адбыўся ў 1993 годзе[2].

Зноскі