Алег Дземідовіч
Выгляд
| Алег Дземідовіч | |
|---|---|
| | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Дата нараджэння | 7 лютага 1965 |
| Краіна | Беларусь |
| Альма-матар | |
| Музычная дзейнасць | |
| Прафесіі | барабаншчык, спявак |
| Гады актыўнасці | 1980-па сённяшні дзень |
| Інструменты | Ударная ўстаноўка |
| Псеўданімы | Алезіс |
| Калектывы | Мроя, N.R.M. |
| Супрацоўніцтва | Новае Неба, ULIS, Garadzkija, Pete-Paff, Народны Альбом, Я нарадзіўся тут |
| Грамадская дзейнасць | |
| Член у | |
Алег «Алезіс» Дземідовіч (нарадзіўся 7 лютага 1965 года) — беларускі музыка.
У 1984 годзе скончыў Мінскую мастацкую вучэльню.
З’яўляецца ўдарнікам гуртоў Мроя і N.R.M. ад часу іхнага стварэння ў 1980 і 1994 гадах адпаведна. Браў удзел у складзе гурта Новае Неба, супольных музычных праектах «Народны Альбом» «Я нарадзіўся тут», часова граў у гуртах ULIS, Garadzkija, Pete-Paff.