N.R.M.

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
N.R.M.
Незалежная Рэспубліка Мроя
N.R.M. на канцэрце ва Уроцлаве, 2007 год.
N.R.M. на канцэрце ва Уроцлаве, 2007 год.
Асноўная інфармацыя
Жанры рок-музыка
Гады 1994 — нашы дні
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Горад Мінск
Адкуль Мінск
Мова песень беларуская мова
Склад Алег Дземідовіч
Юрась Ляўкоў
Ян-Вiнцэнт Луцэвiч
Піт Паўлаў
Былыя
ўдзельнікі
Лявон Вольскі
Іншыя
праекты
Мроя
Крамбамбуля
Zet
Гарадзкія
Pete-Paff
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

N.R.M. — беларускі рок-гурт. Створаны ў 1994 на аснове гурта «Мроя». Змена назвы была звязана з жаданнем адысці ад стэрэатыпаў, звязаных з «Мрояй», і пачаць іграць новую музыку на новым узроўні. Назва гурта расшыфроўваецца як Незалежная Рэспубліка Мроя.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Лявон Вольскі

Альбом «Пашпарт грамадзяніна N.R.M.» (1998) стаў вышынёю працы гурта. Песні з яго (асабліва «Песьня пра каханьне» і «Паветраны шар») сталі сапраўды культавымі сярод нацыянальна арыентаванай моладзі.

Альбом «Try čarapachi» («Тры чарапахі», 2000) звязаны з якасным пераходам гурта на новую ступень у працы над музыкай. Музыка стала цяжэйшай, тэксты – больш глыбокімі і актуальнымі. Адной з самых хітовых песень N.R.M. стала «Тры чарапахі».

З 2000 года ўдзельнікі сталі больш свайго часу выдзяляць на працу ў іншых музычных праектах[1].

У апошнія гады адбываліся шматлікія выступленні гурта за мяжой: Польшча, Германія, Славакія, Швецыя. На Беларусі канцэрты адбываліся рэдка, афіцыйныя ўлады па палітычных матывах чынілі перашкоды музыкам. Гурт N.R.M. адносіўся ў Беларусі да так званых «забароненых» і знаходзіўся ў неафіцыйным «чорным спісе»[2].

Музыканты з’явіліся на зборным канцэрце ў падтрымку выпуску серыі складанак «Песьні свабоды», на які сабраліся ўдзельнікі Neuro Dubel, Крама, Indiga, Hair Peace Salon і шэрагу іншых знакамітых беларускіх рок-калектываў, які адбыўся на плошчы Бангалор 25 жніўня 2006 года[3][4].

У 2007 быў выдадзены шосты студыйны альбом «06». Ён быў запісаны, па словах Лявона Вольскага, пад уплывам палітычных падзей вясны 2006. Альбом «06» складзены з рознастылёвых песень і вылучаецца тым, што пры запісе былі выкарыстаныя новыя для гурта інструменты — віяланчэль, мандаліна, клавішы. Акрамя таго, упершыню песні выконвае не толькі Лявон Вольскі, але і астатнія ўдзельнікі гурта і нават дзіцячы хор.

Пасля падзей канца 2007 года[5] гурт быў выкраслены са спісу «забароненых», што дало яму мажлівасць выступаць з легальнымі канцэртамі па ўсей Беларусі, чым гурт і займаўся, праводзячы актыўную канцэртную дзейнасць на працягу ўсяго 2008 года.

У 2010 годзе з гурта сыходзіць вакаліст Лявон Вольскі, які пачынае сольную кар'еру. Доўгі час ходзяць чуткі, што N.R.M. спыніць сваё існаванне.

Увесь 2011 год гурт выступаў без яго, прэзентаваў новую песню «Аўтарадыё» ў падтрымку зачыненай радыёстанцыі[6] і рыхтаваў песні да новага альбому пад працоўнай назвай «ДПБЧ».

На 3 гады гурт знік з беларускай сцэны, але ў 2013 годзе выпусціў свой першы альбом без Вольскага «Д.П.Б.Ч.», які атрымаў стрыманыя водгукі крытыкаў.

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Канцэрт N.R.M. ў Горках, 2011 год

Альбомы[правіць | правіць зыходнік]

Супольныя праекты[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнікі[правіць | правіць зыходнік]

Колішнія ўдзельнікі[правіць | правіць зыходнік]

Храналогія[правіць | правіць зыходнік]

Пабочныя праекты[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі