Юрась Ляўкоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юрась Ляўкоў
N.R.M. in Horki 05.jpg
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Юрый Аркадзевіч Ляўкоў
Дата нараджэння 23 чэрвеня 1964
Месца нараджэння Мінск
Краіна Беларусь
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі бас-гітарыст, спявак
Гады актыўнасці 1980-я-па сённяшні дзень
Інструменты бас-гітара, спеў
Жанры Рок, хард-рок
Калектывы Мроя, N.R.M.
Супрацоўніцтва Новае Неба
Лэйблы Bulba records, West Records

Юрась Ляўкоў (нарадзіўся 23 чэрвеня 1964 года, Мінск) — беларускі музыка. Бас-гітарыст гурта N.R.M.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бацька Юрася — вайсковец-падводнік[1] Амаль ад самага пачатку быў бас-гітарыстам «Мроі», куды яго запрасіў школьны сябра Уладзімір Давыдоўскі. Паступіў на першы курс Беларускі політэхнічны інстытут, але з-за ўдзелу ў рэпетыцыях гурта «Мроя» не здолеў здаць першую сесію. Уладкаваўся працаваць на кафедру ядзернай фізікі фізічнага факультэта БДУ. Удзельнічаў у запісы супольных музычных праектаў «Народны Альбом», «Я нарадзіўся тут». Стала працуе ў Інстытуце ядзерных праблем. Удзельнічаў у працах па стварэнні сродкаў кантролю за ядзернай зброяй і тэхнічным забеспячэнні праграмы стратэгічнага раззбраення[2]. Жонка Дзіна, дачка Яна Ляўкова.

Зноскі

  1. N.R.M. :: Отведайте черепашины от N.R.M.! Музыкальная газета
  2. Фундаментальныя і прыкладныя даследаванні 1986—2001 гг. = Фундаментальные и прикладные физические исследования 1986—2001 гг. / Пад рэд. праф. У. Р. Барышэўскага. — Мінск: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, 2001. — С. 9. — ISBN 985-445-545-9.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Дзятліковіч Віктар. Іх Мроя. Іх N.R.M. Мінск: «Сучасны літаратар», 2005. 320 с.