Джамбатыста Марына
| Джамбатыста Марына | |
|---|---|
| Giambattista Marino | |
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Імя пры нараджэнні | Giambattista Marino |
| Дата нараджэння | 14 кастрычніка 1569[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 25 сакавіка 1625[1][3][…] (55 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | Італія |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | паэт |
| Гады творчасці | 1728—1754 |
| Кірунак | Маньерызм, барока |
| Жанр | паэма, канцона, санет, мадрыгал |
| Дэбют | 1602 |
| Грамадская дзейнасць | |
| Член у | |
Джамбаты́ста Мары́на (італ.: Giambattista Marino; 18 кастрычніка 1569 — 25 сакавіка 1625) — вядомы італьянскі паэт, адзін з найвыбітнейшых зачынальнікаў літаратуры барока ў Італіі.
Джамбатыста Марына нарадзіўся ў Неапалі, у сям'і юрыста. Зводмаладзь у яго выявілася схільнасць да паэзіі і літаратурных заняткаў, якія ён упадабаў запланаванай яго бацькам юрыдычнае кар'еры. Неўзабаве быў выгнаны бацькам з дому. Некалькі год правёў у Францыі пры двары Людовіка XIII. Памёр у Неапалі.
Літаратурная спадчына Марына вялікая і разнастайная. Яго пяру належаць лірычныя вершы, аб'яднаныя ў зборнік «Ліра» (1602—1614), празаічныя «Словы на святыя тэмы», «Лісты», зборнік «Галерэя», у якім змешчаныя вершаваныя каментары да твораў выяўленчага мастацтва, збор міфалагічных і пастаральных ідылій «Валынка», вялізарная эпічная паэма «Адоніс» (1623), якая атрымала супрацьлеглыя водгукі крытыкаў, паэма «Збіванне немаўлят». У лірычнай паэзіі Марына стаў заснавальнікам асаблівага напрамку барока, які атрымаў назву «марынізм».
Зноскі
- 1 2 Martini A. MARINO, Giovan Battista // Dizionario Biografico degli Italiani — 2008. — Vol. 70. Праверана 14 лютага 2015.
- 1 2 Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- ↑ Giambattista Marino // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Colombo C. Cultura e tradizione nell’Adone di G.B.Marino. — Padova: 1967.
- Lectura Marini. A cura di F. Guardiani. -Toronto: 1989.
- Tristan M.-F. La scene de l’ecriture. Essai sur la poesie philosophique du cavalier Marin
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Джамбатыста Марына
- Нарадзіліся 14 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1569 годзе
- Нарадзіліся ў Неапалі
- Памерлі 25 сакавіка
- Памерлі ў 1625 годзе
- Памерлі ў Неапалі
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Нарадзіліся 18 кастрычніка
- Паэты Італіі
- Пісьменнікі XVII стагоддзя
- Маньерызм
- Пісьменнікі барока
- Літаратурныя творы па сюжэтах грэчаскай міфалогіі
- Сатырыкі
- Калекцыянеры Італіі
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Святых Маўрыкія і Лазара