Джаяпура
| Горад | |||||
| Джаяпура | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Jayapura | |||||
|
|||||
| 2°31′58,80″ пд. ш. 140°43′01,20″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Рэгіён | Правінцыя Папуа, Інданезія | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Заснаваны | 7 сакавіка 1910 і 2 жніўня 1993[1] | ||||
| Ранейшыя назвы | Галандыя, Кота-Бару, Сукарнапура | ||||
| Горад з | 1910 | ||||
| Плошча | 936 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 287 м | ||||
| Часавы пояс | UTC+9 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 315872 чалавекі (2014) | ||||
| Нацыянальны склад | бугі, яванцы, кітайцы, папуасы | ||||
| Канфесійны склад | іслам, хрысціянства | ||||
| Афіцыйная мова | інданезійская мова | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +62 967 | ||||
|
|
|||||
| jayapuracity.com | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Джаяпу́ра (індан.: Jayapura) — горад на паўночным захадзе Новай Гвінеі, адміністрацыйны цэнтр інданезійскай правінцыі Папуа. Ранейшыя назвы — Галандыя, Кота-Бару, Сукарнапура. Насельніцтва (2014 г.) - 315 872 чал.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У канцы XIX - пачатку XX ст. мясцовасць Намбэй у заліве Гумбальта прыцягвала гандляроў з еўрапейскіх краін і дробных дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі. Тут узнікла буйное паселішча, якое кіравалася мясцовым правадыром. 7 мая 1910 г. Намбэй быў афіцыйна анексаваны Нідэрландамі. На яго месцы ўзнік каланіяльны горад і порт Галандыя. У 1942 - 1944 гг. ён быў акупаваны японцамі. У 1949 - 1962 гг. з'яўляўся адміністрацыйным цэнтрам Нідэрландскай Новай Гвінеі. У 1963 г. далучаны да Інданезіі і пераўтвораны ў правінцыйны адміністрацыйны цэнтр. Мае сучасную назву з 1968 г. У 1998 г. пацярпеў ад цунамі.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Горад Джаяпура месціцца на перасмыку паміж дзвюма залівамі ў пагорыстай мясцовасці. Найбольшая вышыня - 287 м. Клімат экватарыяльны вільготны. Сярэдняя тэмпература вагаецца ад +29°C да +31,8°C.
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]Горад Джаяпура — важны транспартны, гандлёвы, турыстычны і адміністрацыйны цэнтр. Працуюць порт і аэрапорт Сентані. З 1949 г. — цэнтр каталіцкай дыяцэзіі. У Джаяпуры месціцца вядомы ў Інданезіі футбольны клуб "Персіпура".
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
| |||||||||
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Гарадскі сайт Архівавана 9 сакавіка 2016.
- Даведнік для вандроўнікаў